wd wp Пошук:

Тутуіла

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Тутуі́ла (самаан.: O Tutuila) — востраў у групе астравоў Самоа. Плошча — 140,3 км². Насельніцтва — 57 600 чал. (2006 г.). На Тутуіле знаходзіцца горад Пага-Пага, эканамічны і палітычны цэнтр Амерыканскага Самоа.

Прырода

Тутуіла — самы вялікі востраў, які належыць ЗША на поўдзень ад экватара. Мае вулканічнае паходжанне. Апошні раз вулканічная актыўнасць назіралася ў 1866 г. Востраў даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Матафаа (653 м).

Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў доўжыцца з лістапада да красавіка і суправаджаецца моцнымі цыклонамі. З мая па кастрычнік дзьмуць паўднёвыя і паўднёва-заходнія вятры, якія астуджаюць спякотнае надвор’е. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля 27° C.

Усходняя частка вострава пакрыта лясамі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, чарапахамі, пацукамі, кажанамі. Ёсць 2 віды змей, аднак абодва неатрутныя. На поўначы вострава арганізаваны Нацыянальны парк Амерыканскага Самоа. Ахоўваюцца таксама буйныя залівы ў паўднёвай і заходняй частках.

Мясцовай экалогіі пагражаюць прамысловасць і дзейнасць амерыканскіх ваенных. У бухце Пага-Пага забаронена лавіць рыбу, паколькі вада і донная расліннасць атручаны цяжкімі металамі.

Гісторыя

Тутуіла была населена прыкладна ў 600 г. да н. э. палінезійцамі. Мясцовыя правадыры падпарадкоўваліся правадырам з Уполу.

Востраў адкрыты ў 1722 г. галандскім мараплаўцам Якабам Рагевенам. Анексаваны ЗША ў 1900 г.

11 студзеня 1942 г. Тутуіла была абстраляна японскімі ваеннымі, аднак па іроніі лёсу снарады пашкодзілі толькі краму адзінай на востраве японскай сям’і Шымасакі.

Пры прэзідэнце Кенэдзі пачалася мадэрнізацыя Тутуілы, былі пабудаваны міжнародны аэрапорт, сетка асфальтаваных дарог, школ, рыбакансервавая прамысловасць. З кан. XX ст. развіваецца турызм.

Славутыя мясціны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Амерыканскае Самоа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Самоа