wd wp Пошук:

Турнефэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Турнефэ (англ.: Turneffe) — атол на захадзе Карыбскага мора каля ўзбярэжжа Беліза. Агульная плошча — 1317 км². Плошча сушы — 116 км².

Геаграфія

Атол Турнефэ месціцца за 31 км на ўсход ад горада Беліз. Цягнецца з поўначы на поўдзень на 54,4 км, з захаду на ўсход — на 17,8 км. Дзякуючы сваім памерам лічыцца найбуйнейшым сапраўдным атолам у заходнім паўшар’і. Значную частку паверхні ўтварае лагуна, якую атачае каралавы рыф. Суша склалаецца са 150 невялікіх нізкіх астравоў кі. Найвышэйшы пункт — 1,5 м.

Клімат трапічны марскі. У маі сярэдняя дзённая тэмпература вагаецца ад 24°C да 30°C, у снежні — ад 21°C да 26°C. Найбольш вільготны месяц — ліпень, калі колькасць ападкаў дасягае 150 мм. Найбольш засушлівы — красавік з колькасцю ападкаў 20 мм. Турнефэ знаходзіцца ў зоне дзеяння частых ураганаў.

Прырода

Атол Турнефэ адрозніваецца значнай біяразнастайнасцю. Суша пакрыта манграмі і хмызнякамі. Лагуна — месца, багатае водарасцямі. Лагуна і каралавы рыф прыцягваюць болей за 500 відаў рыб, шматлікіх членістаногіх і малюскаў. Атол насяляюць кайманы, дэльфіны, марскія чарапахі і марскія птушкі.

Эканоміка

На атоле Турнефэ дазволены турыстычная дзейнасць, якая вядзецца з 1985 г., і некамерцыйнае рыбалоўства.

Ахова

22 лістапада 2012 г. Турнефэ быў абвешчаны марскім запаведнікам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беліза
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Беліза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Астравы Карыбскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты