wd wp Пошук:

Турасы

Ту́расы, Тураса — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 24 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Калкі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Турасаў складае 0,74 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,3 м. Даўжыня — 1,74 км, найбольшая шырыня — 0,74 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,14 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,67 млн м³, плошча вадазбору — 2,94 км².

Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню да 15 м, на захадзе і поўначы возера знаходзіцца озавая града і таму схілы там дасягаюць вышыні 20—32 м. На поўдні і ўсходзе схілы разараныя. Добра выражаная тэраса, якая мае вышыню 0,8—1,2 м.

Пойма шырынёй ад 10—12 да 50 метраў. Берагі возера нізкія, на захадзе і ўсходзе месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пясчанае, на глыбінях — глеістае і сапрапелістае.

Возера зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраная да глыбіні 1,9 м на адлегласці да 100 м ад берага.

Праз Турасы цячэ рака Дзіва, якая злучае яго з возерам Атолава. На захадзе ўпадае ручай з возера Правады.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Басейн Дзівы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Ушацкая група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара