wd wp Пошук:

Тузін. Немаўля

Лагатып праекта.

«Тузін. Немаўля» — праект інтэрнэт-парталу «Tuzin.fm» і Падляскай оперы і філармоніі[pl] — Еўрапейскага цэнтру мастацтва ў Беластоку. У яго межах беларускія выканаўцы — «Ilo&Friends», Сяргей Пукст і «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да беларускіх нямых кінафільмаў — «Прастытутка» (1926), «Кастусь Каліноўскі» (1927), «У агні народжаная» (1929). Мастакі Васіліса Паляніна-Календа, Лявон Вольскі і Анджэй Ветэшка стварылі сучасныя плакаты да гэтых фільмаў.[1][2][3][4]

Прэзентацыя

Прэм’ера праекта прайшла ў Падляскай оперы і філармоніі (Беласток) 19 і 20 кастрычніка 2012 года[5], у клубах «Loft» і «Графіці» (Мінск) 22 і 25 лістапада 2012 года. Дадатковы паказ стужкі «Кастусь Каліноўскі» з жывой музыкай адбыўся 18 ліпеня 2013 года ў межах фестываля «Басовішча» ў Мастаўлянах, а таксама ў Варшаве ў межах фестываля «Bulbamovie» і на «Mirum Music Festival»-2014 у Міры. На ўручэнні музычнай прэміі «Ultra-Music Awards-2012(руск.) бел.» праект быў прызнаны «Праектам года». Афіцыйная прэм’ера ў Беларусі адбылася ў межах 20-га МКФ «Лістапад». Адмыслова да гэтай падзеі ўсе тры фільма былі прадастаўлены на кінастужцы Дзяржфільмафондам Расіі[ru]. У 2013 годзе ўдзельнікі праекту запісалі сваю музыку да фільмаў на студыях у Мінску і Беластоку адмыслова для выдання на DVD. У 2014 годзе праект заняў другое месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў на фестывалі рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014»[6]. Пра працу над праектам быў зняты фільм «B-Side» (рэжысёр Яўген Шапчыц).

Ацэнкі

Музычны крытык Алег Клімаў станоўча ацаніў адметны праект у 2013 годзе: «„Тузін.Немаўля“ засвяціўся яшчэ ў мінулым годзе, а ў гэтым набраў ход»[7].

Забароны

У 2013 годзе брэсцкі канцэрт у падтрымку праекта быў адменены гарадскімі ўладамі па ідэалагічных прычынах[8].

Зноскі

  1. Ася ПАПЛАЎСКАЯ. “Тузін.Немаўля”. Мёртвае кіно не для ўсіх (нявызн.), naviny.by (26.11.2012). Праверана 8 сакавіка 2019.
  2. Выйшаў трайны DVD “Тузін.Немаўля” (+відэа) (нявызн.), Experty.by (20/12/2013). Праверана 8 сакавіка 2019.
  3. Праект “Тузін. Немаўля” (нявызн.), TUT.BY . Праверана 8 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)
  4. Новая работа дызайн-студыі “Адліга” для праекта “Тузін.Немаўля” (нявызн.), Marketing.by (29 Мая 2014). Праверана 8 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)
  5. Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў (бел.) . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  6. Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (бел.)  (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  7. Чернухо, Александр. Олег Климов: «В „Афише“ работают сумасшедшие люди, я серьёзно говорю»(руск.) . Ultra-music.com (30 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2019. Праверана 16 красавіка 2020.
  8. У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля» (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (13 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі