wd wp Пошук:

Mirum Music Festival

Mirum Music Festivalбеларускі музычны фестываль, які штогод праводзіцца ля сцен Мірскага замка.[1] За чатыры гады фестываль стаў адным з важных музычных падзей Беларусі. Акцэнт музычнага фармату ставіцца на разнастайнасць жанраў і стыляў музыкі, дзе галоўную ролю іграе якасць «перфоманса» артыстаў і іх выключнасць.[2]

Гісторыя

За чатыры гады ў фестывалі прынялі ўдзел лепшыя артысты Беларусі, Літвы, Расіі, Грузіі і Украіны: Ніно Катамадзе & Insight, ONUKA, Red Snapper, The HARDKISS, Вагоновожатые, Меджыкул, Ніна Карлсан, Sophie Villy, НААДЯ. Пачаткова Mirum Music Festival праводзіўся на тэрыторыі кафэ-бара «Mirum» (лац.: Цуд). Асаблівасць — блізкая і адкрытая гледачу хатняя атмасфера, суседства з Мірскім Замкам.

19 жніўня 2017 годзе ўдзел у фестывалі прынялі Naviband, Паліна Рэспубліка, Jamala, ½ Orchestra, BY Soulfam, рускія гурты БЦХ, Ishome, літоўскі «Beissoul & Einius».[3][4][5]

Зноскі

  1. Іван Мураўёў. Mirum Music Festival 2017(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 24 ліпеня 2018.
  2. Mirum Music Festival 2017(руск.)  (недаступная спасылка). relax.by. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2017. Праверана 24 ліпеня 2018.
  3. Іван Мураўёў. Состоится ли «Mirum Music Festival 2018» организаторы еще сами не знают, но работа над ошибками уже начата.(руск.) . Будзьма! (21 жніўня 2017). Праверана 24 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
  4. Mirum Music Festival 2017: сонца, душэўнасць, Jamala (нявызн.). Hrodna Life (21 жніўня 2017). Праверана 24 ліпеня 2018.
  5. Mirum Music Festival (16+)(руск.) . Citydog. Праверана 24 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мір (Карэліцкі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фестывалі Беларусі
Катэгорыя·Культура Карэліцкага раёна