wd wp Пошук:

Трышчаціннік

Трышчаці́ннік[4] (Trisetum) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 150 см. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае. Суквецце — мяцёлка з 2—5-кветкавых каласкоў. Плод — зярняўка.

Арэал і экалогія

Налічвае каля 87 відаў, пашыраных у нетрапічных паясах абодвух паўшар’яў і высакагорных раёнах тропікаў.

Растуць у лясах, хмызняках, на вільготных лугах, камяністых схілах і ў тундры.

Спіс відаў

Род Трышчаціннік уключае 87 відаў[5]:

Значэнне і выкарыстанне

Многія з трышчаціннікаў з’яўляюцца каштоўнымі кармавымі раслінамі. Таксама вырошчваюцца ў якасці дэкаратыўных.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Trisetum Pers.(англ.) (Праверана 20 жніўня 2012)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Спіс відаў роду Трышчаціннік на сайце The Plant List (2013)(англ.) (Праверана 2 кастрычніка 2016)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных