wd wp Пошук:

Таўстадзюб звычайны

Таўстадзюб звычайны, дубанос (Coccothraustes coccothraustes) — птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне

Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 29-33 см. Масiўны, з вялiкай галавой i моцнай, тоўстай, канічнай шэра-блакiтнай дзюбай. Карычневы з белай паласой на чорна-гранатавых крылах і з белым канцом хваста. Самка больш светлая, чым самец. Маладыя палева-карычневыя з цёмнымі плямкамі і карычнева-аранжавай дзюбай. Голас: позыў — кароткае пранiзлiвае «цык… цык» або адрывістае «цыы-цы», у песню ўстаўляе двухскладовае, гарлавое «гуаўк».

Пашырэнне

Арэал разарваны; Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, праз Цэнтральню Азiю да Японii ўключна, а таксама ў раёне верхняга Інда i Амудар’i, Паўночна-Заходняя Афрыка. Адзначаны ў Iсландыi, на Фарэрскіх а-вах, Мадэйры.

Насяляе лiсцевыя або мяшаныя дрэвастоі, паркi, могiлкi, сады (часцей там, дзе ёсць дуб, бук цi граб). На поўдні Сібіры — лесастэп. У Татрах даходзiць да 1350 м над узроўнем мора.

Папуляцыi з паўднёвай i заходняй частак арэала аселыя, іншыя качуючыя або пералётныя. Месца зiмовак: у паўднёвай i заходняй частках арэала, а таксама Малой Азii, Блізкім Усходзе, Егiпце i Усходняй Азii.

На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны від, найбольш пашыраны ў паўднёвай частцы; часам у невялікай колькасці зімуе.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насеннем дрэў, пладамі крушыны, рабіны, чаромхі, костачкамі вішні і інш.

Гняздо слаба замаскiраванае, звычайна на вышынi 4-7 м, «уцiснутае» у развiлку нiжнiх галiн (не прымацаванае), далёка ад ствала. З няшчыльна ўкладзеных галiнак лiсцевых дрэў, унутры тонкiя галiнкi i лiсце траў; высцiлка з лішайнікаў i карэньчыкаў (часам з прымессю моху, валосся i шэрсцi).

Яйкі

Яйкi (4-5, часам 2-7) даволi падоўжаныя, вузкi канец тупа заканчваецца, часам грушападобныя, светла-блакiтныя або светла-зеленаватыя, светла-шэра-зялёныя; глыбокія крапінкі i рыскі шэра-алiўкавага або шэрага колеру, паверхневыя — шэра-алiўкавыя (цямнейшыя) цi чорна-карычневыя. Памеры: 24 х 17,5 мм.

Падвiды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Уюрковыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе