wd wp Пошук:

Таў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Таў (самаан.: Ta‘ū) — самы вялікі востраў у групе астравоў Мануа. Уваходзіць у склад Амерыканскага Самоа. Плошча — 44,31 км². Насельніцтва — 790 чал. (2010 г.).

Прырода

Востраў мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Лата (968 м). На вышыні 450 м знаходзяцца вадаспады Лаўфуці.

Цэнтральная і паўднёвая часткі ўваходзяць у склад Нацыянальнага парка Амерыканскага Самоа. Тут захаваліся рэшткі старажытнага лесу. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, крабамі і чарапахамі.

Гісторыя

Востраў Таў быў населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э., магчыма раней за іншыя астравы Самоа. У сярэднявеччы ён быў падпарадкаваны спадчыннай дынастыі правадыроў Ту’і Мануа, якія вялі свой род ад танганскіх Ту’і Тонга. Да сяр. XX ст. Таў быў шчыльна населены. Галоўнымі заняткамі астравіцян здаўна былі міжастраўны гандаль, земляробства і рыбалоўства.

У 1904 г. анексаваны ЗША.

У 1920-ыя гг. на Таў працавала вядомая амерыканская антраполаг Маргарэт Мід.

Інфраструктура

На Таў маецца некалькі паселішчаў. Функцыі адміністрацыйнага цэнтра выконвае вёска Лума на захадзе вострава. Са знешнім светам Таў звязаны 2 аэрапортамі — грамадскім і прыватным, а таксама 2 прычаламі для невялікіх марскіх суднаў.

Асноўныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства і экалагічны турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Амерыканскае Самоа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Самоа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна