wd wp Пошук:

Лапіта

Распаўсюджанне культуры Лапіта ў Акіяніі

Лапіта (Lapita) — археалагічная культура 1600 - 500 гг. да н. э. на тэрыторыі Акіяніі. Звычайна атаесамляецца з продкамі палінезійцаў.

Першыя ўзоры керамікі Лапіта былі знойдзены ў 1952 г. у Новай Каледоніі. Назва была дадзена памылкова. На мове канакаў Новай Каледоніі значыць “вырыць яму”. Займае значную тэрыторыю ад усходняга ўзбярэжжа Новай Гвінеі да Самоа і Тонга на ўсходзе.

Лапіта знакаміта перш за ўсё сваёй керамікай, якая мае складаныя геаметрычныя фігуры, чалавекападобныя твары і постаці. Узоры наносіліся грабенчатымі прыладамі на волкай гліне, і толькі потым посуд абпальваўся. Носьбіты гэтай керамікі жылі ў непасрэднай блізкасці ад узбярэжжа, мелі сабак, курэй і свінняў. Найбольш старажытныя месцы знаходак размешчаны на усходнім ўзбярэжжы Папуа — Новай Гвінеі, на Саламонавых астравах і ў Вануату.

Большасць археолагаў лічыць, што культура Лапіта належыла продкам палінезійцаў і, магчыма, усходніх мікранезійцаў, якія трапілі ў Акіянію з Паўднёвага Кітая і канчаткова сфарміраваліся на астравах Тонга і Самоа. Там няма буйных радовішчаў гліны, таму палінезійцы паступова згубілі ўменне рабіць кераміку, але многія іншыя навыкі, у тым ліку развядзенне жывёлы, захавалі. Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што Лапіта мае мясцовае паходжанне, была створана тубыльцамі Меланезіі і адзначае мяжу іх рассялення ў перыяд існавання культуры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры
Катэгорыя·Археалогія ў Акіяніі
Катэгорыя·Палінезія