wd wp Пошук:

Таццяна Зіненка

Таццяна Зіненка (4 сакавіка 1960, Казахстан — 1 лютага 2011, Барысаў) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Дзяцінства правяла ў вёсцы Зачысце Барысаўскага раёна. Закончыла Зачысцкую школу, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да 1994 года працавала выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў роднай вёсцы і школах Барысава.

Пісаць пачала ў сярэдзіне 1970-х гадоў. У маладосці атрымала вядомасць як аўтар таленавітых лірычных вершаў. Друкавалася ў «Камуністычнай працы» і многіх рэспубліканскіх газетах і часопісах, зборніках «Дні паэзіі». Першыя вершы таленавітай паэткі — пра сваіх землякоў, у тым ліку пра касманаўта Уладзіміра Кавалёнка.

З сярэдзіны 1980-х актыўна ўдзельнічала ў грамадска-культурным і палітычным жыцці Беларусі. Вядомасці дадаў яе верш «Двухмоўе», надрукаваны пры канцы 1980-х гадоў у «Настаўніцкай газеце» як узор «нацыяналізму і экстрэмізму»:

Дзе той філосаф, дзе ён, дзе?
Што распаўсюджвае выслоўе,
Што беларускай грамадзе
Не мова трэба, а двухмоўе?

Аўтар разгромнага артыкулу пра верш сцвярджаў: па віне людзей з падобнымі поглядамі і здараюцца «такія канфлікты, як у Карабаху». У выніку рэдакцыя атрымала мноства лістоў у падтрымку Зіненкі і мусіла публічна прабачыцца.

Выступала на першых «Дзядах» 30 кастрычніка 1988 года, дзе прачытала свой верш «Паўстань!».

У 1990-х захварэла на алкагольную залежнасць[1]. Яе, вядомую і таленавітую аўтара, абмінулі ўвагай ледзь не ўсе магчымыя зборнікі і анталогіі[2]. Пасля смерці паэткі мясцовыя сябры і таварышы выдалі невялічкі зборнік яе вершаў «Плакала дзяўчынка» («Ковчег», 2013).

Паэзія Зіненка ў 2018 годзе публікавалася ў часопісе «Дзеяслоў» і штомесячніку «Літаратурная Беларусь». Там жа друкаваліся і ўспаміны пра яе[1]. У 2019 годзе выйшла другая яе кніга «Гарчэйшае пітво».

Творы

Ацэнкі

Крытыкі адносяць яе да «выклятых паэтаў», такіх яе, Анатоль Сыс, Міхась Стральцоў, Мікола Купрэеў.

Пісьменніца Алена Брава сказала: «Калі б паэзія ўзводзіла сваіх верных дачок у ранг святых, Таццяна была б кананізаваная як шчаслівая пакутніца»[3].

Зноскі

  1. 1 2 Нам час разлучацца, а рук не разняць, Літаратурная Беларусь, 28-02-2014
  2. Чалавек здабывае песню на сваім мячы, Дар’я Смірнова. Звязда
  3. Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Барысаве
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казахстане
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Постаці Барысава
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе