wd wp Пошук:

Таццяна Аляксандраўна Ждановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ждановіч. Таццяна Аляксандраўна Ждановіч (22 сакавіка 1918, в. Талька, Пухавіцкі раён — 7 сакавіка 1998, Мінск) — беларускі медык. Заслужаны ўрач БССР (1960).

Біяграфія

Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей. Экспазіцыя музея.

Яе бацькі простыя сяляне. Бацька — Аляксандр Іванавіч Яўсейчык нарадзіўся ў 1888 годзе каля Блоні, закончыў Ігуменскае 4-класнае народнае вучылішча, працаваў памочнікам ляснічага Цэльскага лясніцтва, памёр у 1958 годзе. Маці — Агрыпіна Мікалаеўна Яўсейчык (нар. 1889) была хатняй гаспадыняй, памерла на 94-м годзе жыцця.

Таццяна Аляксандраўна вучылася ў Талькаўскай школе, якую скончыла ў 1934 годзе. У 1935 годзе паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1940 годзе па заканчэнні інстытута працавала ў Мінску ўрачом. Выйшла замуж за Ждановіча Аляксандра, які быў родам з Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. У тым жа годзе ў іх нарадзіўся сын Яўген. Летам 1941 года Аляксандр паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю ў політэхнічным інстытуце, маладыя спецыялісты збіраліся ехаць у Акадэмію навук у Маскву. Але пачалася вайна, і мужа выклікалі ў ваенкамат. Памёр Аляксандр пад Смаленскам.

Адразу як пачалася вайны Таццяна Аляксандраўна з сынам пераехала з Мінска ў Тальку да бацькоў. У час вайны маладая доктарка лячыла людзей, дапамагала партызанам: перадавала медыкаменты. Вясной 1943 г. была арыштавана па падазрэнню ў сувязі з партызанамі і знаходзілася ў гестапа горада Асіповічы.

Пасля вайны Таццяна ў 1945 годзе выйшла замуж за Фёдара Іосіфавіча Панчоху (нар. 1913), у іх нарадзілася двое дзяцей: Людміла (1946 год) і Уладзімір (1949 год). Працавала ўрачом у Лапіцкай бальніцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1948 годзе Таццяна пераяжджае ў Тальку, у хату бацькоў, дзе працуе ўрачом Талькаўскага спецыяльнага дзіцячага дома. З 1950 года працавала загадчыцай Талькаўскай участковай бальніцы.

У 1980 годзе Таццяна Аляксандраўна перанесла інфаркт, а пасля інсульт. Па гэтай прычыне пераехала ў Мінск, дзе памерла ў 1998 годзе[1][2].

Узнагароды

У 1960 годзе прысвоена званне заслужанага ўрача БССР — за заслугі ў галіне аховы здароўя. Падзяка за добрую працу (1960). У 1984 годзе была ўстаноўлена персанальная пенсія рэспубліканскага значэння ў размеры 132 рублі. Была ўзнагароджана Ганаровымi граматамi Вярхоўнага Савета, Мiнiстэрства аховы здароўя БССР i СССР. Узнагароджана медалём «За працоўную азднаку».

Цікавыя факты

Мемарыяльная дошка ў памяць пра Якуба Коласа, які жыў калісьці ў Тальцы.

Зноскі

  1. http://old.talka.info/zhdanovich1.html Архівавана 27 красавіка 2019.
  2. https://www.sb.by/articles/tatyana-i-talka.html
  3. http://old.talka.info/kolas.html Архівавана 27 красавіка 2019.
  4. http://old.talka.info/zhdanovich.html Архівавана 17 красавіка 2019.
  5. http://urok.shkola.of.by/kraj-puhavicki-fakti-padzei-lyudzi-krayaznachi-kalyandar.html?page=4 Архівавана 27 красавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Талькаўскай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тальцы
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»