wd wp Пошук:

Талькаўская базавая школа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Талькаўская базавая школа» — былая ўстанова адукацыі ў в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 2016 годзе была зачынена[1].

Гісторыя

Першы выпуск Талькаўскай школы 10-годкі ў 1939. 1-ы рад (злева направа): Іда Зубарава, Аня Доўнар, Вольга Матусевіч, Ніна Мамчанкава, Марыя Траццяковіч. 2-гі рад: Прохар Нічыпаравіч Пятруша, Мікалай Дзянісавіч Лабудзёў, Пётр Мікалаевіч Злобіч, Бірыла, Мендэль Ліўшыц. 3-ці рад: Прановіч, Шлёма Шмідт, Ала Мамчанкава, Лейба Розін, Зіна Акуліч, Іван Лысакоўскі.

Адчынілася Талькаўская (Слабода-Талькаўская) школа ў 1912 годзе. Першай настаўніцай была Аляксандра Ржэцкая. У пачатку 20-х гг. у Тальцы было 3 школы: беларуская (Слабода-Талькаўская), у якой настаўнічалі Ярмак Людміла і Жлобіч Іван; Талькаўская польская — Альшамоўская Алена і Тамашэўская Браніслава, і яўрэйская, дзе працаваў Кантаровіч Абрам.

У 1920-я гг. школа была пачатковай. У 1927 годзе стала сямігадовай.

У 1932 годзе быў пабудаваны першы будынак сучаснай школы, да гэтага часу яна размяшчалася ў наёмных памяшканнях, кіраваў будаўніцтвам загадчык школ Феафіл Зіноўевіч Ермалінскі.

У 1937 годзе Талькаўская школа пачала пераход да дзесяцігодкі, і ў 1939 годзе адбыўся першы выпуск 10 класа[2].

У 2003 годзе ў школе навучалася 113 вучняў і працаваў 21 настаўнік[3].

Вядомыя выпускнікі

Дырэктары школы

Выкладчыкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/27961767.html
  2. http://old.talka.info/stalka.html Архівавана 16 жніўня 2018.
  3. https://talka.schools.by/ Архівавана 4 верасня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1912 годзе
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·1912 год у Беларусі
Катэгорыя·Талькаўская базавая школа