wd wp Пошук:

Тарцю

Не блытаць з Востраў Ла-Тартуга. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Тарцю (франц. Tortue, літаральна “Чарапахавы”) або востраў Тартуга (ісп. Tortuga) — востраў у Карыбскім моры. Належыць дзяржаве Гаіці. Плошча - 180 км².

Гісторыя

Карта вострава ў XVII ст.

Востраў Тарцю быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1493 г. і далучаны да Іспаніі. Да XVII ст. не меў сталага насельніцтва. З 1625 г. на востраве сяліліся французскія, англійскія і галандскія каланісты. Імі былі створаны плантацыйныя гаспадаркі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні тытуню. На іх працавалі як самі каланісты, так і рабы афрыканскага паходжання. Аднак галоўнымі заняткамі каланістаў з’яўляліся паляванне і пірацкі промысел.[1] Іспанія некалькі разоў вяртала кантроль над Тарцю, але сталых паселішчаў іспанцы не стваралі, што дазваляла іншаземцам адбудоўваць свае калоніі. У 1645 г. па распараджэнню французскага губернатара было ўвезена 1650 прастытутак.

Паміж пасяленцамі рознага паходжання ўспыхвалі канфлікты. Для іх прадухілення да 1640-ых гг. склалася так званае буканьерскае брацтва, якое кіравалася агульным сходам піратаў. Меліся таксама афіцыйныя цывільныя органы кіравання паселішчамі. У 1660 г. востраў патрапіў пад кантроль Англіі, але прызначаны англічанамі губернатар Жэрэмі Дэша (Jeremie Deschamps) перайшоў на бок Францыі. Некаторы час на востраве месцілася адміністрацыя французскай калоніі Санта-Дамінга, у склад якой ўвайшла заходняя частка вострава Гаіці.

Пасля падпісання Мадрыдскага міру ў 1670 г. пірацкі промысел стаў нелегальным, што адмоўна адбілася на развіцці эканомікі Тарцю. Значная частка вольнага насельніцтва пакінула востраў. У 1676 г. адміністрацыйны цэнтр быў перанесены ў Порт-о-Прэнс.

У 1803 г. Тарцю выкарыстоўваўся французскімі войскамі як галоўная база для падаўлення паўстання рабоў у калоніі. Але пасля іх выгнання ў 1804 г. востраў ўвайшоў у склад Гаіці.

Геаграфія

Востраў Тарцю выцягнуты ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Гаіці. Аддзелены ад асноўнай часткі краіны Тартугскім пралівам. Паўднёвы бераг вострава спадзісты. Паўночны - высокі, скалісты. Цэтральную частку займаюць невысокія горы. Найвышэйшая кропка - усяго 459 м.

Сваю назву востраў атрымаў ад чарапах, якія ў мінулым насялялі ўзбярэжжа вострава, але ў выніку неашчаднага вынішчэння амаль зніклі. Наогул, прырода Тарцю шмат пацярпела ад чалавечай дзейнасці. Толькі ў гарах і на паўночным ўзбярэжжы захаваліся рэшткі лесу. Фаўна прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, пацукамі і інш.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Method of Securing the Ports and Populations of All the Coasts of the Indies(нявызн.). World Digital Library (12 лютага 1694). Праверана 30 жніўня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Астравы Карыбскага мора
Катэгорыя·Астравы Гаіці
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вялікія Антыльскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат