wd wp Пошук:

Танцорка ў цемры

«Танцорка ў цемры» (англ.: Dancer in the Dark) — музычны драматычны фільм 2000 года рэжысёра і сцэнарыста Ларса фон Трыера. Галоўныя ролі выканалі Б’ёрк, Катрын Дэнёў, Дэвід Морс[en], Петэр Стормарэ[en]. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Даніі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі[21].

«Танцорка ў цемры» — трэці фільм у трылогіі Трыера «Залатое сэрца» пасля карцін «Рассякаючы хвалі[en]» (1996) і «Ідыёты[en]» (1998).

Прэм’ера фільма адбылася 17 мая 2000 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 53-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» і Прыза за найлепшую жаночую ролю[en] для Б’ёрк. Кампазіцыя «I’ve Seen It All[en]» была намініравана на прэмію «Оскар» за найлепшую арыгінальную песню.

Сюжэт

Cлоган фільма: «Каб бачыць, вочы не патрэбны»[21].

Штат Вашынгтон, 1964 год. Сельма — імігрантка з Чэхаславакіі. Дзяўчына вельмі любіць мюзіклы, яна працуе на заводзе і жыве з сынам у трэйлеры, які арандуе ў мясцовага паліцэйскага. Сельма знаходзіць выратаванне ад цяжкасцяў жыцця толькі ў музычных фантазіях. Дзяўчына пакутуе ад цяжкай хваробы, якая выклікае прагрэсіруючую страту зроку, і праз нейкі час гэтая ж хвароба пачынае развівацца і ў яе сына. Сельма мужна хавае сваю хваробу ад іншых, працягваючы працаваць, каб назапасіць грошай на аперацыю для сына. Але калі адна з машын на заводзе ламаецца па віне Сельмы, то яе звальняюць. А паліцэйскі, у якога яны арандуюць трэйлер, падгледзеўшы, дзе Сельма хавае грошы на аперацыю, крадзе іх…

Акцёрскі склад

   Б’ёрк      Сельма Жэскава
   Катрын Дэнёў      Кэці (Квальда)
   Дэвід Морс[en]      Біл Х’юстан
   Петэр Стормарэ[en]      Джэф
   Джоэл Грэй[en]      Олдржых Новы[en]
   Кэра Сеймур[en]      Лінда Х’юстан
   Уладзіка Косціч[d]      Джын Ежэк
   Жан-Марк Бар      Норман
   Вінсент Петэрсан[en]      Сэмюэль
   Шыван Фэлан[en]      Брэнда
   Жэлька Іванек[en]      акруговы пракурор
   Уда Кір[en]      доктар Пакорны
   Енс Альбінус[en]      Морці
   Рэтэл Бін[fr]      суддзя
   Мішэль Флесас[en]      раззлаваны чалавек у кінатэатры
   Метэ Берггрэн[fr]      рэгістратарка ў лякарні
   Ларс Майкл Дзінесен      адвакат
   Катрын Фалькенберг[da]      Сьюзан
   Стэлан Скарсгард      акуліст

Саўндтрэк

Арыгінальную музыку для фільма напісала ісландская спявачка і кампазітарка Б’ёрк, тэксты для песень былі напісаны ёй самой, а таксама Ларсам фон Трыерам і ірландскім паэтам Сьёнам Сігурдсанам. Акрамя таго, у фільме выкарыстана музыка Рычарда Роджэрса з мюзікла «Гукі музыкі». Саўндтрэк фільма адметны сумяшчэннем класічных аранжыровак з гукамі бытавых аб’ектаў, такіх як завадскія машыны і цягнікі.

Альбом з саўндтрэкам выйшаў у верасні 2000 года. У альбоме адсутнічае вакал акцёраў Дэвіда Морса, Кэры Сеймур і Уладзікі Косціч. У песні «I’ve Seen It All» партыю, выкананую ў фільме Петэрам Стормарэ, выконвае Том Ёрк. Акрамя таго, тэксты некаторых песень з альбома істотна адрозніваюцца ад тэкстаў песень, якія прагучалі ў фільме, што асабліва прыкметна ў трэку «Scatterheart». Магчыма, тэксты былі зменены, каб не раскрываць важныя дэталі сюжэту (саўндтрэк выйшаў у продаж раней, чым фільм пачаў дэманстравацца ў кінатэатрах), або каб запіс выглядаў больш самастойным альбомам. Трэк «My Favorite Things» у альбоме адсутнічае ўвогуле.

Кампазіцыі, якія прагучалі ў фільме (у парадку паказу):

  1. «Overture»
  2. «Cvalda» (з Катрын Дэнёў)
  3. «I’ve Seen It All» (з Петэрам Стормарэ[en])
  4. «Smith & Wesson» (з Дэвідам Морсам[en], Кэрай Сеймур[en] і Уладзіка Косцічам[d])
  5. «In the Musicals (Pt. 1)»
  6. «In the Musicals (Pt. 2)»
  7. «My Favourite Things»
  8. «107 Steps» (з Шыван Фэлан[en])
  9. «The Last Song»
  10. «New World»

Крытыка

Рэакцыя крытыкаў на фільм была неадназначнай. Высокай ацэнкі ўдастоілася стылістычная навізна карціны. Роджэр Эберт заявіў, што «Танцорка ў цемры» «руйнуе муры звычак, нагрувашчаныя вакол велізарнай колькасці фільмаў і вяртае да вытокаў. Гэта смелы і дзёрзкі жэст»[22]. Аднак сюжэтная лінія падвяргалася значнай крытыцы. Джонатан Форман з «New York Post» назваў фільм «таннай падробкай» і заявіў, што фільм «настолькі бязлітасны ў сваёй маніпулятыўнай сентыментальнасці, што калі б ён быў зняты ў больш традыцыйнай манеры рэжысёрам-амерыканцам, яго палчылі б дрэнным жартам»[23].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 35 кінаўзнагародамі і яшчэ 49 намінацыямі[24]. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.

Зноскі

  1. Danish Film Database Праверана 16 кастрычніка 2020.
  2. http://revistamedicinacine.usal.es/index.php/en/vol6/num2/600##4
  3. http://www.ekino.tv/filmy,Muzyczny,0,wszystkie,,2000.html
  4. 1 2 3 4 5 6 7 https://www.filmaffinity.com/en/film552917.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  5. http://www.metacritic.com/movie/dancer-in-the-dark Праверана 11 ліпеня 2016.
  6. https://web.archive.org/web/20160804161704/http://stopklatka.pl/film/tanczac-w-ciemnosciach Праверана 11 ліпеня 2016.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 http://www.bbfc.co.uk/releases/dancer-dark-film Праверана 11 ліпеня 2016.
  8. 1 2 3 https://web.archive.org/web/20200301174714/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/dancer-in-the-dark.5570 Праверана 1 сакавіка 2020.
  9. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 http://www.imdb.com/title/tt0168629/fullcredits Праверана 11 ліпеня 2016.
  10. 1 2 http://stopklatka.pl/film/tanczac-w-ciemnosciach Праверана 11 ліпеня 2016.
  11. http://www.telerama.fr/cinema/films/dancer-in-the-dark,51625.php Праверана 11 ліпеня 2016.
  12. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 30 лістапада 2016.
  13. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 лютага 2017.
  14. Danish Film Database
  15. 1 2 3 4 https://web.archive.org/web/20180426000955/https://www.europeanfilmacademy.org/2000.98.0.html Праверана 14 снежня 2019.
  16. http://www.the-numbers.com/movies/2000/DDARK.php
  17. 1 2 http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=dancerinthedark.htm
  18. http://www.imdb.com/title/tt0168629/releaseinfo?ref_=tt_ov_inf
  19. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=43313&type=MOVIE&iv=Basic
  20. http://www.kinokalender.com/film1670_dancer-in-the-dark.html Праверана 17 снежня 2017.
  21. 1 2 Dancer in the Dark (2000) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 лістапада 2021.
  22. Roger Ebert. Dancer In The Dark(англ.) . Сайт Роджэра Эберта (20 кастрычніка 2000). Праверана 14 лістапада 2021.
  23. Jonathan Foreman. Dreck Dressed As Art – Despite 2 Good Performances, ‘Dancer’ Is Just Fakery with an Anti-american Drum To Beat(англ.) . Сайт «New York Post» (22 верасня 2000). Праверана 14 лістапада 2021.
  24. Dancer in the Dark — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 лістапада 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Фільмы-драмы Нідэрландаў
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Фільмы пра імігрантаў
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы Вялікабрытаніі 2000 года
Катэгорыя·Фільмы на нямецкай мове
Катэгорыя·Фільмы-драмы Ісландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы Швецыі
Катэгорыя·Фільмы-драмы Германіі
Катэгорыя·Фільмы-драмы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
Катэгорыя·Фільмы Фінляндыі 2000 года
Катэгорыя·Фільмы Ларса фон Трыера
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2000 года
Катэгорыя·Фільмы Італіі 2000 года
Катэгорыя·Фільмы Нідэрландаў 2000 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2000 года
Катэгорыя·Фільмы пра смяротнае пакаранне
Катэгорыя·Фільмы Германіі 2000 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Італіі
Катэгорыя·Фільмы 2000 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм
Катэгорыя·Фільмы на чэшскай мове
Катэгорыя·Фільмы Швецыі 2000 года
Катэгорыя·Фільмы Ісландыі 2000 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Даніі
Катэгорыя·Фільмы-драмы Фінляндыі
Катэгорыя·Фільмы-драмы Нарвегіі
Катэгорыя·Фільмы Францыі 2000 года
Катэгорыя·Фільмы Нарвегіі 2000 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крымінальныя фільмы 2000 года
Катэгорыя·Фільмы Даніі 2000 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы ЗША