wd wp Пошук:

Ларс фон Трыер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трыер.

Ларс фон Тры́ер (дацк.: Lars von Trier, імя пры нараджэнні Lars Holbæk Trier; нар. 30 красавіка 1956, Капенгаген, Данія) — дацкі кінарэжысёр і сцэнарыст. Адзін з аўтараў маніфеста «Догма 95». Меркаванні крытыкаў адносна яго работ часта дыяметральна разыходзяцца.

Трыер пачаў ствараць кіно ў 11 гадоў. Перыядычна церпіць на дэпрэсію, а таксама на размаітыя фобіі, у прыватнасці на аэрафобію. Яго першы публічны фільм выйшаў у 1977 годзе — кароткаметражная стужка «Садоўнік, які вырошчвае архідэі», а праз 7 гадоў выйшла першая поўнаметражная карціна «Элемент злачынства» (1984). Сярод мноства ўзнагарод, прызоў і намінацый Ларса фон Трыера вылучаюцца «Залатая пальмавая галіна» (за фільм «Танцорка ў цемры»), гран-пры і прыз журы Канскага кінафестывалю.

Зноскі

  1. (unspecified title) / пад рэд. O. John — 2006. — С. 282. — ISBN 87-11-30048-5

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Даніі
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Даніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу