wd wp Пошук:

Танана

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Танана (значэнні).

Та́нана (англ.: Tanana River) — рака на Алясцы (ЗША), левы прыток ракі Юкан.

Геаграфія і гідралогія

Даўжыня ракі 916 км, плошча вадазбору 113 959 км². Сярэдні расход вады 1172 м³/с. Суднаходная на 360 км уверх ад вусця.

Выток Тананы знаходзіцца ў гарах Урангеля ва ўсходняй Алясцы — паўночным адгор’і Кардыльераў. Утвараецца пры зліцці рэк Чызана і Набесна. З памежнага раёна з тэрыторыяй Юкан (Канада) цячэ на паўночны захад амаль паралельна Аляскінскай трасе. У цэнтральнай Алясцы працякае па нізіннай балоцістай мясцовасці пакрытай яловымі лясамі, вядомай як Даліна Танана. У Даліне Танана рака прымае некалькі вялікіх прытокаў, у іх ліку Ненана, Чэна і Дэльта, і ўтварае шмат рукавоў і старыц. Працякае на поўдзень ад горада Фэрбанкс. Упадае ў Юкан каля горада Танана. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў, у сярэднім і ніжнім — старыц і рукавоў[1].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 418. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Юкана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Аляскі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта