wd wp Пошук:

Горы Урангеля

Горы Урангеля (англ.: Wrangell Mountains) — высакагорны вулканічны масіў на паўднёвым усходзе Аляскі, на ўсходзе прымыкае да гор Святога Ільі.

Працягласць (з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход) — каля 150 км. Сфарміраваліся ў неагене.

Вулканы: пагаслыя — Блэкберн (вышыня — 4996 м; найвышэйшы пункт гор Урангеля), Санфард (4949 м), дзеючы — вулкан Урангеля (4317 м).

У цэнтральнай частцы пакрываюць фірнавыя палі, ад якіх расцякаюцца ледавікі (найбуйнейшы — Набесна, плошчай 819 км²). На схілах пераважае горная тундра. Нацыянальны парк «Урангель-Сент-Элаяс» («Горы Урангеля і горы святога Ільі»).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Горы Аляскі
Катэгорыя·Горныя хрыбты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Горныя сістэмы Паўночнай Амерыкі