wd wp Пошук:

Фэрбанкс

Фэрбанкс (англ.: Fairbanks) — горад у цэнтры Аляскі (ЗША), адміністрацыйны цэнтр бора Фэрбанкс-Норт-Стар. Насельніцтва горада — 30 224 чалавек, з прыгарадамі — 82 840 чалавек. Размешчаны на правым беразе ракі Танана. Найбуйнейшы адукацыйны цэнтр на Алясцы. Побач з горадам размяшчаецца Аляскінскі ўніверсітэт у Фэрбанксе і буйная ваенная база Форт-Уэйнрайт. Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя ў сувязі з Залатой ліхаманкай на Алясцы і названы ў гонар тагачаснага сенатара ад Індыяны Чарлза Уорэна Фэрбенкса, пазней віцэ-прэзідэнта ЗША.

Зноскі

  1. United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer FilesWashington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
  2. United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Аляскі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96