wd wp Пошук:

Сітнік сплюшчаны

Сітнік сплюшчаны[3][4] (Juncus compressus) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 10—30 см вышынёй. Сцеблы пляскатыя, ля аснавання акружаны светла-бурымі лістаноснымі похвамі. Суквецце парасонападобнае, вельмі няшчыльнае. Лісточкі калякветніка па краі шырока перапончатыя, чырванаватыя або бурыя, на спінцы зялёныя. Каробачка прыкметна перавышае калякветнік, круглява-3-гранная, амаль шарападобная[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі; натуралізаваны ў Канадзе і ЗША[5][6][7].

Ва Украіне від расце на лугах, балотах, берагах вадаёмаў — на ўсёй тэрыторыі[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: Наука и техника, 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 413. (руск.) (укр.)
  5. Euro+Med Plantbase(нявызн.). (англ.)
  6. Plants of the World Online — Kew Science(нявызн.). (англ.)
  7. Germplasm Resources Information Network(нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1762 годзе
Катэгорыя·Сітнік
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Еўразіі