wd wp Пошук:

Сібірка алтайская

Сібірка алтайская[3] (Sibiraea laevigata) — від кветкавых раслін роду Сібірка (Sibiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Лістападны, вышынёй да 1 метра, галінасты куст, з густымі галінамі, з трывалымі каранямі, якія пранікаюць у вапняковыя скалы. Кара чырванавата-шаравата-карычневая, гладкая і бліскучая. Кветкі дыяметрам 6—7 мм, двухдомныя або гермафрадыты, і цвітуць у чэрвені і пачатку ліпеня. Размнажаецца насеннем, якое спее ў канцы верасня.

Арэал

У Харватыі расце ў хмызняках і насаджэннях чорнай хвоі і прыбярэжнага букавага лесу на поўначы і ў цэнтральным Велебіце.

Ахова

У Харватыі строга ахоўваецца з 4 верасня 1964 года.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sibiraea altaiensis

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Ружавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта