wd wp Пошук:

Хвоя чорная

Хвоя чорная[1], Хвоя чорная аўстрыйская, Хвоя аўстрыйская[2] (Pinus nigra) — хваёвае дрэва; біялагічны від роду Хвоя (Pinus) сямейства Хваёвыя (Pinaceae).

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй 20—55 м, з пірамідальнай у маладых і парасонападобнай кронай у старых дрэў. Галіны на канцы больш ці менш узыходзячыя. Аднагадовыя парасткі шэра-бурыя. Кара чорна-шэрая, глыбокабарозная. Узрост дрэў можа дасягаць 600—800 гадоў.

Ігліца даўжынёй 8—14 см, шырынёй 1,6—1,8 мм, цёмна-зялёная, слаба бліскучая або матавая, па дзве штукі ў пучку, цвёрдая, завостраная, прамая ці некалькі сагнутая, нярэдка скручаная.

Шышкі яйкападобныя або некалькі падоўжаныя, даўжынёй 5—7,5 см, шырынёй 2—3,5 см, жоўта-карычневыя, бліскуча-шэра-бурыя, на кароткіх хвосціках, размешчаны на галінах гарызантальна, раскрываюцца на трэці год. Насенне падоўжана- яйкападобнае, даўжынёй 4—6 мм, шэрае, дробна-плямістае.

Распаўсюджанне і экалогія

Арэал, па большай частцы, знаходзіцца ў паўночным Міжземнамор’і, ёсць некалькі раёнаў у Марока і Алжыры.

Расце ў гарах, у асноўным на вапнавых глебах, радзей на прадуктах разбурэння магматычных парод. Падымаецца ў горы да вышыні ў 1400—1500 метраў.

Лепш за ўсё расце на адкрытых, сонечных месцах, але можа пераносіць бакавое ацяненне. Расліна ветра- і засухаўстойлівая.

Выкарыстанне

Вельмі дэкаратыўная і перспектыўная парода з-за ўстойлівасці ва ўмовах горада. Дзякуючы густому ахваенню і цёмнай афарбоўцы ствала стварае больш цяністыя насаджэнні, чым хвоя звычайная. Прыдатная для крайняга захаду, поўдня стэпавай зоны Паўночнага Каўказа.

Зоны марозаўстойлівасці: ад 5b да больш цёплых.

Кара и шышка хвоі чорнай

Класіфікацыя

Віды, па адных дадзеных, падзелены на два падвіды з трыма разнавіднасцямі у кожным:

Pinus nigra subsp. nigra — усходняя разнавіднасць

Pinus nigra subsp. salzmannii — заходняя разнавіднасць

Па іншых — вылучаюць пяць падвідаў:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Pinus austriaca Höss
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Pinus pallasiana Lamb.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Хвоя
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Міжземнамор’я
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны