wd wp Пошук:

Сіберут

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сіберу́т (індан.: Siberut) — востраў у Індыйскім акіяне, самы вялікі ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 4030 км². Насельніцтва (2000 г.) — каля 30 тыс. чал.

Геаграфія

Востраў Сіберут мае вулканічнае паходжанне. Каля 0,5 млн гадоў таму ён аддзяліўся ад Суматры, з якой у наш час яго злучае праліў (каля 140 км). У апошні ледавіковы перыяд быў таксама звязаны сухапутным мостам.

Узбярэжжа нізіннае, часцяком пакрыта балотамі. Цэнтральная частка ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — вулканічны ўзгорак Гунунг-Сіматомбатомба (384 м). На Сіберуце шмат рэк і невялікіх азёр.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ў межах 22—31 °C.

Прырода

У мінулым Сіберут быў амаль цалкам зарослы вільготным трапічным лесам, але ў нашы дні яго плошча не перавышае 60 — 65 % ад тэрыторыі вострава. Найлепш захаваліся лясныя масівы ў заходняй частцы, дзе дзейнічае мясцовы нацыянальны парк. Флора прадстаўлена 846 відамі кветкавых раслін, 18 відамі папарацепадобных, 5 відамі імхоў і грыбоў. 15 % раслін — эндэмікі.

На востраве таксама захавалася багатая дзікая фаўна — 28 відаў сысуноў (у тым ліку некалькі эндэмічных малпаў, вавёрак, пацукоў і г. д.), 106 відаў птушак, больш за 20 відаў амфібій, 62 віды паўзуноў, 45 відаў насякомых. Сярод апошніх некалькі відаў камароў, прычым усе яны з’яўляюцца разносчыкамі малярыі. Самае вялікая наземная жывёла — самбар (алень Cervus unicolor Oceanus). Ля берагоў Сіберута шмат розных рыб, сюды з’яўляюцца кіты, дэльфіны, дзюгоні.

Насельніцтва

Большую частку (каля 25 тыс. чалавек у 2000 г.) складаюць карэнныя насельнікі — ментавайцы. Да 1970—1980-х гг. яны вялі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў, аднак у нашы дні займаюцца сельскай гаспадаркай. Невялікая частка абарыгенаў адмовілася падпарадкоўвацца ўладам і застаецца жыць у лесе.

Астатнія насельнікі Сіберута — перасяленцы з Суматры і Ніаса.

Эканоміка

Большая частка насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і гандлем. Усё большую ролю ў эканоміцы вострава адыгрывае турызм. Гэтаму перашкаджае адсутнасць інфраструктуры для развіцця экалагічнага і культурнага турызму. Большасць наведвальнікаў прыцягваюць эксклюзіўныя курорты на ўсходзе Сіберута, якія абслугоўваюць прыхільнікаў сёрфінгу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Астравы Ментавай