wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Верамко

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Верамко (нар. 16 кастрычніка 1982, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2014). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскіх футбольных школ «Змена» і «Алімпія». З 2000 года выступаў за рэзервовыя каманды мінскага «Дынама». З 2003 па 2005 год гуляў за ўкраінскі клуб «Арсенал» з Харкава, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2006 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком гродзенскага «Нёмана». Па выніках сезона 2007 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У 2008 годзе стаў іграком барысаўскага БАТЭ. Дапамог барысаўчанам упершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў (у 3-м кваліфікацыйным раўндзе парыраваў пенальці ў першым матчы з «Леўскі»). У сезоне 2010 здолеў зрабіць рэкордную для чэмпіянату Беларусі «сухую» серыю — 1016 хвілін (у 2015 годзе гэты рэкорд быў пераўзыйдзены Сяргеем Чэрнікам, чыя «сухая» серыя склала 1072 хвіліны[3]).

У студзені 2011 года перайшоў ва ўкраінскі «Севастопаль», які змагаўся за захаванне месца ў Прэм’ер-лізе. Здолеў замацавацца ў аснове, але не выратаваў крымчан ад вылету ў Першую лігу. Улетку 2011 года перайшоў у расійскія «Крылы Саветаў». Стаў асноўным брамнікам самарскага клуба, улетку 2013 года падоўжыў кантракт да 2016 года.

Па выніках сезона 2013/14 «Крылы Саветаў» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і Верамко быў аддадзены ў арэнду клубу «Уфа». Спачатку быў асноўным брамнікам «Уфы», але хутка саступіў канкурэнцыю Давіду Юрчанку і далей з’яўляўся на полі толькі ў кубкавых матчах. У чэрвені 2015 года, пасля вяртання з арэнды, разарваў кантракт з «Крыламі Саветаў»[4].

Пасля зыходу з «Уфы» на працягу трох месяцаў заставаўся без клуба, некаторы час падтрымліваў форму ў складзе «Мінска». 28 жніўня 2015 года стаў іграком клуба «Левадыякос» з грэчаскай Суперлігі[5]. Дэбютаваў за новы клуб 28 кастрычніка 2015 года ў матчы на Кубак Грэцыі, а 8 лістапада ўпершыню згуляў у Суперлізе. У сакавіку 2016 года атрымаў траўму, пасля аднавіўся, але клуб вырашыў не падаўжаць кантракт, які сканчваўся ўлетку.

У маі 2016 года БАТЭ стаў разглядаць магчымасць вяртання Верамко, як замену Сяргею Чэрніку, цікавасць да якога стаў праяўляць французскі «Нансі». 1 ліпеня 2016 года, праз два дні пасля пераходу Чэрніка ў «Нансі», Верамко падпісаў кантракт з БАТЭ[6]. Спачатку быў асноўным брамнікам БАТЭ, але пазней саступіў месца маладым Арцёму Сароку і Дзянісу Шчарбіцкаму, у тым ліку з-за траўм. У сезоне 2017 канчаткова саступіў месца на полі Шчарбіцкаму, зрэдку з’яўляючыся на полі як ігрок ратацыі. 6 жніўня 2017 года пасля матча з «Мінскам» (0:1) атрымаў чырвоную картку і пазней быў дыскваліфікаваны на 5 матчаў. 23 верасня 2017 года па заканчэнні пяціматчавай дыскваліфікацыі быў заяўлены на матч са «Слуцкам» (6:0) і правёў яго на лаўцы запасных, аднак прв гэтым не аплаціў накладзены адначасова з дыскаліфікацыяй штраф, да поўнай аплаты якога дыскаліфікацыя аўтаматычна падаўжалася. З-за гэтага пачалася доўгая справа, у якой спачатку БАТЭ атрымаў тэхнічнае паражэнне (0:3) у матчы са «Слуцкам», аднак пазней быў вернуты першапачатковы вынік.

У студзені 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Мінскам»[7]. У складзе сталічнай каманды стаў асноўным брамнікам і капітанам. У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[8]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, а з лета 2019 года і ў наступныя сезоны рэдка выхадзіў на поле, у 2021 годзе выконваў функцыі гуляючага трэнера брамнікаў. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[9].

Міжнародная кар’ера

У 2008 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, згуляўшы ў двух матчах. З 2010 года стаў трывала прыцягвацца да складу зборнай.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10], пазней быў заяўлены таксама ў якасці іграка.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Veremko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Vyeramko // FBref.com
  3. “Сухая” серия Сергея Черника оборвалась после 1072 минуты, но, тем не менее, стала рекордной
  4. “Крылья Советов” расторгли контракт с Сергеем Веремко
  5. Сергей Веремко перешел в клуб греческой Суперлиги
  6. Веремко перешел в БАТЭ
  7. Сергей Веремко стал футболистом “Минска”
  8. Веремко остается в “Минске”
  9. Сергей Веремко покинул “Минск”
  10. В тренерском штабе вышедшего из отпуска «Торпедо-БелАза» есть женщина Архівавана 10 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Уфа
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Харкаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Севастопаль
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Геліяс Харкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Левадыякос
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Харкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных