wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Кошаль

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Кошаль (нар. 14 сакавіка 1986, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Кіраўск».

Клубная кар’ера

У маладым узросце трапіў у мінскае «Дынама», а пазней у МТЗ-РІПА. У гэтых клубах гуляў у асноўным за дубль, а таксама аддаваўся ў арэнды (у 2006 годзе гуляў нават у Латвіі). У 2008 годзе такім чынам трапіў у «Мінск», дзе найбольш добра праявіў сябе, стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба.

У 2009 годзе мінчане выкупілі Кошаля, але ў хуткім часе яго гульня пайшла на спад. Другую палову сезона 2010 правёў у «Рудзенску», а ў 2011 годзе ўвогуле не займаўся футболам.

У 2012 годзе вярнуўся ў «Мінск». Першую палову сезона выступаў за фарм-клуб «Мінск-2», а потым далучыўся да асноўнага складу. З пачатку сезона 2013 зноў перайшоў у «Мінск-2», дзе трывала выступаў у аснове, за два гады забіў 15 галоў. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» быў расфарміраваны, і Сяргей пакінуў сталічны клуб[2].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з дэбютантам Першай лігі — футбольным клубам «Крумкачы», стаўшы такім чынам першым прафесійным іграком гэтага клуба[3]. З 17 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Крумкачоў» у сезоне 2015 і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 года саступіў месца асноўнага нападніка Вячаславу Глебу і ў ліпені, пакінуўшы «Крумкачы», падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[4]. Аднак за асноўны склад мазырскага клуба правёў толькі два матчы і ўжо ў верасні па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[5].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у сталічным «Промні»[6], аднак у выніку ў першай палове 2017 года заставаўся без каманды. У жніўні 2017 года стаў іграком клуба «Маладзечна-ДЮСШ-4»[7], за палову сезона забіў 10 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у клубах «Ашмяны-БДУФК» і «Чысць», аднак у выніку ў красавіку 2018 года зноў далучыўся да «Крумкачоў»[8], якія былі пазбаўлены месца ў Вышэйшай лізе і заявіліся ў Другую. Па выніках сезона 2018 дапамог сталічнай камандзе выйсці ў Першую лігу. У сакавіку 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў назву на НФК[9]. У сезоне 2019 трывала з’яўляўся ў складзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2020 года пакінуў НФК[10] і неўзабаве стаў іграком клуба «Слонім-2017»[11]. У слонімскім клубе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2020 года разарваў кантракт са «Слонімам-2017»[12] і перайшоў у рагачоўскі «Дняпро», дзе гуляў да канца сезона 2020.

У пачатку 2021 года зноў далучыўся да «Маладзечна», гуляў там да канца сезона[13]. З чэрвеня 2022 года стаў выступаць за «Кіраўск».

Міжнародная кар’ера

Дзякуючы добрай гульні за клуб, Кошаль у 2009 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі, за якую згуляў у таварыскім матчы супраць Малдовы 9 ліпеня 2009 года.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Koshel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Минск» расстался с Кошелем
  3. Крумкачы" подписали контракт с Сергеем “Кошелем
  4. Воробей и Кошель подписали контракты со “Славией”
  5. Сергей Кошель покинул “Славию”
  6. Кошель, Тюнис и Тишко могут пополнить “Луч”
  7. Сергей Кошель будет защищать цвета “Молодечно-ДЮСШ-4”
  8. Кошель перешел в НФК “Крумкачы”
  9. Кошель подписал новый контракт с НФК
  10. Кошель покинул “НФК” и перейдет в “Слоним-2017”
  11. Кошель, Напорко и Кильиманов стали футболистами “Слонима-2017”
  12. Кошель покинул “Слоним-2017”
  13. Пополнение Д2: новый тренер “Осиповичей”, “Молодечно-2018” без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги)
Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кіраўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рудзенск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Блазма
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр