wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Глябко

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Глябко (нар. 23 жніўня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», з 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2010 далучыўся да асноўнага складу БАТЭ, дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 21 лістапада 2010 года: выйшаў на замену ў другім тайме матча БАТЭ — «Шахцёр» (Салігорск). Акрамя гэтага, апынуўся ў заяўцы на гульні Лігі Еўропы з малдаўскім «Шэрыфам» і ўкраінскім «Дынама», аднак на поле так і не выйшаў. З таго часу да матчаў асноўнай каманды барысаўчан не прыцягваўся.

У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Слуцк». Разам са «Слуцкам» стаў пераможцам Першай лігі 2013. Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 паўторна апынуўся ў арэндзе ў «Слуцку»[3]. Дэбютны для «Слуцка» сезон у Вышэйшай лізе пачынаў, выходзячы на замену, але пазней здолеў замацавацца ў аснове случан.

Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў БАТЭ[4], аднак «Слуцк», які намагаўся падоўжыць супрацоўніцтва, у студзені 2015 года аформіў канчатковы пераход паўабаронцы[5]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[6].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[7]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага левага паўабаронцы, аднак у чэрвені стаў толькі выхадзіць на замену. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Гарадзеяй»[8] і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[9], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2018 года далучыўся да клуба з другога дывізіёна Славакіі «Партызан» з Бардзеёва. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь і зноў стаў іграком мінскага «Тарпеда»[10].

У ліпені 2019 года перайшоў у «Гомель»[11], дзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[12]. У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[13]. Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў бабруйчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[14].

У студзені 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[15]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з ліпеня па верасень адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[16].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. 21 студзеня 2012 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў матчы супраць Таджыкістана на Кубку Садружнасці 2012; у гэтым турніры таксама згуляў у матчы супраць Літвы. Пазней прыцягваўся ў зборную на працягу 2012 года, але з пераходам у «Слуцк» перастаў выклікацца.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Glebko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Glebko // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. БАТЭ отдал Глебко в аренду “Слуцку”
  4. “Слуцк” расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко
  5. Сергей Глебко перешел из БАТЭ в “Слуцк”
  6. Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со “Слуцком”
  7. Сергей Глебко подписал контракт с “Городеей”
  8. “Городея” рассталась с Глебко
  9. Сергей Глебко стал игроком минского “Торпедо”
  10. Сергей Глебко вернулся в минское “Торпедо”
  11. Хавбек Глебко стал игроком “Гомеля”
  12. 14 футболистов покинули “Гомель”
  13. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с “Белшиной”. Еще три игрока продлили соглашения с клубом
  14. Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из “Белшины”
  15. Сергей Глебко перешел в “Слуцк”(руск.) . football.by (24 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
  16. Глебко и Концедайлов продлили контракты со Слуцком(руск.) . sportarena.by (14 студзеня 2022). Праверана 17 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Бардзеёў