wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Вехцеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Вехцеў (нар. 8 мая 1971, Смаленск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Электрон» з Вялікага Ноўгарада.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў складзе віцебскага КІМа (пазней клуб насіў назвы «Дзвіна», «Лакаматыў-96», «Лакаматыў», «Віцебск»). Здолеўшы добра праявіць сябе, у 1995 годзе пераехаў у «Барусію» з Дортмунда, але не здолеў замацавацца ў яе складзе. У 2000 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь, гуляў у розных клубах Вышэйшай і Першай ліг. Скончыў прафесійную кар’еру ў 2006 годзе ў складзе «Віцебска», але пазней яшчэ часам з’яўляўся на полі (у 2009 і 2013 гадах).

Трэнерская кар’ера

З 2007 года стаў працаваць у трэнерскім штабе «Віцебска». Дапамагаў галоўнаму трэнеру Юрыю Канаплёву, некалькі разоў разам з ім пакідаў клуб і вяртаўся ў яго. У ліпені 2014 года быў прызначаны спачатку выканаўцам абавязкаў, а хутка і галоўным трэнерам «Віцебска»[2]. Разам з Вехцевым віцебскі клуб заняў трэцяе месца ў Першай лізе 2014 і па выніках стыкавых матчаў з магілёўскім «Дняпром» вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2014 года стала вядома, што Вехцеў застанецца галоўным трэнерам «Віцебска» ў сезоне 2015[3]. У пачатку сезона каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пазней атрымала васьміматчавую серыю без перамог і апусцілася на апошні радок. 7 ліпеня 2015 года, пасля хатняга паражэння ад «Мінска» (0:4), Вехцеў падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[4] і неўзабаве перайшоў на працу ў дубль.

У жніўні 2018 года стаў галоўным трэнерам «Оршы»[5]. Пакінуў пасаду пасля заканчэння сезона 2019[6].

У студзені 2021 года стаў трэнерам жаночай каманды «Віцебска»[7]. У верасні 2021 года пакінуў віцебскі клуб[8] і неўзабаве афіцыйна ўзначаліў клуб «Перасвет» з трэцяга расійскага дывізіёна[9]. У жніўні 2022 года быў пераведзены на пасаду старшага трэнера, а ў верасні пакінуў клуб і стаў галоўным трэнерам «Электрона» з Вялікага Ноўгарада.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Vekhtev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Юрий Коноплев уволен с поста главного тренера «Витебска»
  3. Сергей Вехтев останется главным тренером «Витебска»
  4. Сергей Вехтев подал в отставку с поста главного тренера «Витебска»
  5. Вехтев сменил Акшаева на посту главного тренера «Орши»
  6. «Орша» начала подготовку новому сезону с новым главным тренером
  7. Сергей Вехтев возглавит женскую команду ФК “Витебск”
  8. Сергей Вехтев уходит из “Витебска” в российскую ФНЛ-2
  9. Вехтев возглавил клуб из российского Д3 “Пересвет”, “основанный Милостью Божией”
Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Мясакамбінат Віцебск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Электрон Вялікі Ноўгарад
Катэгорыя·Трэнеры ЖФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
Катэгорыя·Ігракі ФК Ухань Оптыкс Вэлі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дульмен
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Перасвет Дамадзедава
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Орша
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск-2
Катэгорыя·Трэнеры ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Балтыка Калінінград
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск