wd wp Пошук:

Сямёненкі

Сямёненківозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрыса, за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні 0,25 км², даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 320 метраў, найбольшая глыбіня 2,2 м, даўжыня берагавой лініі каля 4 км. Найбольшая глыбіня возера 2,2 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады 0,39 млн. м³, колернасць да 260 °. Плошча вадазбору 7,2 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу, вяцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на поўдні і поўначы вышынёй да 1 м, спадзістыя, на захадзе і ўсходзе 6—8 метраў, стромкія, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. У паўночнай паўднёвай частках возера берагавая лінія ўтварае вузкія залівы. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае ўздоўж берагоў надводнай расліннасцю на шырыню да 15 м. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,5 м. У возера ўпадаюць два ручаі, выцякае ручай у возера Межна.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, акунь, лешч, плотка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Дрысы
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак