wd wp Пошук:

Сэрца чалавека

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сэрца.

Сэрца чалавека — полы мышачны орган, заключаны ў калясардэчную сумку — перыкард.[1] Размешчана паміж лёгкімі ў міжсценні грудной поласці, мае форму зрэзанага конуса. У дарослага чалавека даўжыня сэрца складае 10—15 см, сярэдняя маса 250 г у жанчын, 330 г у мужчын.

Перагародка падзяляе сэрца на правую і левую палавіны (правая ў пярэдняй частцы цела, левая — у задняй). Кожная з палавін мае перадсэрдзе (уверсе) і размешчаны пад ім жалудачак. «Шкілет» сэрца складаецца са шчыльнай валакністай злучальнай тканкі з участкамі храстковай, утвораны мембраннай перагародкай, фібрознымі трохвугольнікамі і кольцамі. З ім звязаны клапаны сэрца і прымацавана большасць мышачных валокнаў. Сценка сэрца ўтворана папярочна-паласатай сардэчнай мышачнай тканкай (міякардам), якая звонку абкружана эпікардам, унутры выслана эндакардам.

Рух крыві ў адным напрамку забяспечваецца сардэчнымі клапанамі, якія адкрываюцца толькі ў адным напрамку: з перадсэрдзяў у жалудачкі і з жалудачкаў у артэрыі. Сэрца дарослага чалавека скарачаецца 55—70 разоў за хвіліну і пераганяе за гэты час 4,5—5 л крыві. Кожны цыкл сардэчнай дзейнасці складаецца са скарачэння (сістала) перадсэрдзяў, потым жалудачкаў і паўзы (дыястала), у час якой сардэчная поласць напаўняецца крывёю і аднаўляецца скарачальная энергія сэрца. Дзейнасць сэрца рэгулюецца нейрагумаральнымі механізмамі(руск.) бел.. Сардэчная мышца валодае аўтаматызмам (можа скарачацца і без удзелу цэнтральнай нервовай сістэмы). Сэрца забяспечваецца крывёю каранарнымі (вянечнымі) артэрыямі(руск.) бел., якія ўтвараюць густую капілярную сетку; інервуецца галінкамі блукальнага і сімпатычнага нерваў.

Хваробы сэрца чалавека вывучае кардыялогія.

Анатомія сэрца [2]

Cэрца чалавека знаходзіцца ў цэнтры міжсцення, на ўзроўні грудных пазванкоў Т5-Т8. Сэрца заключана ў перыкард – двайны мембранны мяшочак, які прымацоўваецца да міжсцення. Задняя паверхня сэрца ляжыць паблізу хрыбетнага стаўпа, пярэдняя паверхня замацована за грудзінай і грудіна-рэбравымі храсткамі. Верхняя частка сэрца ўяўляе сабой месца мацавання некалькіх буйных крывяносных сасудаў: полых вен, аорты і лёгачнага ствала. Верхняя частка сэрца знаходзіцца на ўзроўні трэцяга рэбернага храстка. Ніжняя вяршыня сэрца ляжыць злева ад грудзіны (ад 8 да 9 см ад сярэднегрудзіннай лініі) паміж чацвёртым і пятым рэбрамі паблізу іх сучлянення з рэбернымі храсткамі.

Па ўласных пачуццях сэрца адчуваецца злева ад грудзіны больш з-за таго, што левыя аддзелы сэрца мацней за правыя, а таксама па прычыне таго, што сэрца нязначна змешчана ўлева ў грудной клетцы. Пры гэтым у невялікай долі выпадкаў сэрца змешчана ўправа, такое становішча называецца дэкстаркардзіяй. З-за звычайнага змяшчэння сэрца ўлева, а таксама таму, што сэрца знаходзіцца паміж лёгкімі, левае лёгкае менш за правае і мае сардэчную выемку, дзе і змяшчаецца сэрца. Сэрца мае форму конусу з асновай, звернутай уверх і крыху назад, і верхавінай, накіраванай ўніз і наперад (звужаецца да вяршыні грудзіны). Дарослае сэрца мае масу 250-350 г. і, звычайна, па памерах роўна кулаку чалавека: 12 см у даўжыню, 8 см у шырыню і 6 см таўшчынёй. Пры некаторых паталагічных станах, а таксама ў добра падрыхтаваных спартсменаў сэрца можа мець значна павялічаныя памеры.

Парокі сэрца [3]

Парокі сэрца — паталагічныя змены анатамічнай структуры сэрца і пачатковай часткі сасудаў, што адыходзяць ад яго. Парокі могуць прыводзяць да парушэнняў гемадынамікі.

Парокі сэрца падзяляюцца на

Набытыя парокі сэрца класіфікуюць

Доўга існуючыя парокі вядуць да развіцця хранічнай і вострай недастатковасці кровазвароту, да парушэнняў рытму і іншых ускладненняў. Лячэнне кансерватыўнае, хірургічнае.

Зноскі

  1. Сэрца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  2. Iлюстраваны медыцынскі слоўнік Дорленда = Dorland’s Illustrated Medical Dictionary. — 32nd. — Elsevier. — С. 1461. — ISBN 978-1-4160-6257-8.
  3. М. А. Саўчанка. Парокі сэрца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 101

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кардыялогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Сардэчна-сасудзістая сістэма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Анатомія чалавека