wd wp Пошук:

Жалудачак сэрца

Жалудачак (лац.: ventriculus) — аддзел сэрца, у чалавека падзяляецца на правы і левы жалудачкі, якія атрымліваюць кроў з перадсэрдзяў і перапампоўваюць яе ў артэрыі. Аддзелены ад левага і правага перадсэрдзя мітральным і трыкуспідным клапанамі адпаведна, а ад артэрый — паўмесячнымі. Сценкамі жалудачкаў з’яўляецца найбольш тоўстая частка сардэчнай мышцы (міякарда), прычым са сталеннем чалавека сценка левага жалудачка патаўшчаецца нашмат больш з прычыны больш высокіх ціскаў, якія яна выпрабоўвае.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сардэчна-сасудзістая сістэма