Cыраежка, Сыравежка[1] (Russula) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка напачатку пукатая, потым распасцёртая, часта лейкападобная, з завернутым краем і сухой, гладкай, часам слізістай скуркай. Пласцінкі прырослыя або свабодныя. Ножка цыліндрычная, цэнтральная, полая. Мякаць звычайна белая, крохкая, шчыльная, у некаторых відаў едкая на смак. Споры акругла-авальныя, шыпаватыя, бясколерныя або жаўтаватыя.
Ядомая.
Адрозніваецца каля 280 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі больш за 65 відаў. Найбольш вядомыя: валуй (Russula foetens), сыраежка балотная (Russula paludosa), сыраежка жоўтая (Russula claroflava), сыраежка крохкая (Russula fragilis), сыраежка пурпурна-чырвоная (Russula obscura), сыраежка харчовая (Russula vesca), падгруздак белы (Russula delica), падгруздак чорны, ці свіння (Russula adusta), сыраежка рудая (Russula decolorans), сыраежка бураватая (Russula heterophylla) і інш. Трапляюцца з ліпеня па верасень у лясах розных тыпаў.