wd wp Пошук:

Сыраежка рудая

Сыраежка рудая (Russula decolorans) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, паўшарападобная, пазней пляската-ўвагнутая, з тупым і гладкім краем. Колер шапкі цагляна-жоўты, аражава-жоўты. Скурка адстае ад мякаці да паловы шапкі. Мякаць белага колеру, крохкая, з мядовым пахам. З узростам колер мякаці становіцца брудна-шэрым. Ножка грыба мае даўжыню 5—10 см і да 2 см у дыяметры, суцэльная, цыліндрычная, часам звужаецца да нізу. Колер ножкі белы, з узростам становіцца попельна-шэрым. Пласцінкі прырослыя, белаватыя, потым жоўтыя і з узростам набываюць брудна-шэрую афарбоўку. Споры шыпаватыя, жаўтавата-вохрыстага колеру.

Ядомы грыб.

Экалогія і распаўсюджванне

Грыб распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Расце ў вільготных імшыстых хвойных лясах. Утварае мікарызу пераважна з хвояй. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—верасні, паасобку і невялікімі групамі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Сыраежка
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі