wd wp Пошук:

Сыраежка бураватая

Сыраежка бураватая (Russula heterophylla) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—8 см, пукатая, з тонкім краем. У спелых грыбоў шапка пляската-ўвагнутая, з рубчастым краем. Скурка гладкая і дрэнна адстае ад мякаці. Колер скуркі зеленавата-бураваты ад краю і буры ў сярэдзіне шапкі. Ножка даўжынёй 3—6 см і 2—3 см у дыяметры, суцэльная або губчатая, цыліндрычная, зрэдку крыху патоўшчаная каля шапкі грыба. Мякаць шчыльная, крохкая, белага колеру, з мяккім смакам і не мае асаблівага паху. Пласцінкі слаба сыходныя, часам разгалінаваныя, вузкія, белаватыя. Па краю часам на пласцінках прысутнічаюць бураватыя плямы. Споры амаль шарападобныя або шырока-яйкападобныя, бясколерныя.

Ядомы грыб.

Экалогія і распаўсюджванне

Растуць у розных лясах, пераважна лісцевых. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні, паасобку або невялікімі групамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сыраежка
Катэгорыя·Ядомыя грыбы