wd wp Пошук:

Сфорца

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сфорца (значэнні).

Франчэска Сфорца. Партрэт працы Баніфацыа Бемба, Пінакатэка Брэра, Мілан.
Род Сфорца
Замак Сфорца ў Мілане.

Сфорца — кіруючая дынастыя ў Італіі перыяду Рэнесансу, герцагі Міланскія.

Гісторыя дынастыі

Заснавальнікам роду быў Муцыа Атэндола (1369—1423), празваны «Сфорца» (ад італ.: sforzare — «напружваць, душыць», дзеяслоў, утвораны ад італ.: forza — «сіла»), кандацьер з Раманьі, які служыў неапалітанскім каралям з анжуйскай дынастыі.

Яго сын Франчэска Сфорца стаў кіраваць Міланам з 1450 г., стаўшы герцагам пасля свайго цесця, апошняга з роду Вісконці. У гэтай сям’і быў шэраг добрых кіраўнікоў, роўна як і некалькі дэспатаў, некаторыя з якіх былі разумова неўраўнаважанымі.

Пасля род Сфорца злучыўся з сям’ёй Борджыа праз палітычны шлюб Лукрэцыі Борджыа і Джавані Сфорца (пабочнага сына Кастанца Сфорца).

Вядомыя прадстаўнікі

Тэрыторыя

Міланскае герцагства складалася з вялікай часткі Ламбардыі, Генуі, Павіі і Пармы. Кіраўнікі з дынастыі Сфорца спрыялі ператварэнню Мілана ў значны культурны цэнтр.

Са смерцю Франчэска II дынастыя Сфорца спынілася; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі.

Міланскія герцагі з роду Сфорца

  1. Франчэска Сфорца — 1450—1466
  2. Галеаца Марыя Сфорца — 1466—1476, сын папярэдняга
  3. Джан Галеаца Сфорца — 1476—1494, сын папярэдняга
  4. Людовіка Маро — 1480—1499, рэстаўрацыя 1500. Дзядзька папярэдняга па бацьку
  5. Масіміліяна Сфорца — 1512—1515, сын папярэдняга
  6. Франчэска II Марыя Сфорца — 1521—1535, брат папярэдняга

Герб Сфорца

Асноўны артыкул: Герб Мілана Творы мастацтва

Вісконці-Сфорца Таро

У масавай культуры

Зноскі

  1. Час грандыёзнага будаўніцтва Крамля (II палова XV-пачатак XVI стагоддзя)
  2. Tarot History - The Visconti-Sfroza Tarot Deck Архівавана 14 мая 2007.
  3. Роберт Уолэйс. Свет Леанарда. Частка IV. Веліч і трагізм. Архівавана 18 мая 2013.
  4. Sakramentar Heinrichs II. Архівавана 27 верасня 2007.
  5. Weyden, Rogier van der
  6. House_of_Sforza

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Дынастыі Італіі
Катэгорыя·Сфорца
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Італіі