wd wp Пошук:

Джан Галеаца Сфорца

Гл. таксама: Джан Галеаца Вісконці

Джан Галеаца Марыя Сфорца (італ.: Gian Galeazzo Maria Sforza; 20 чэрвеня 1469, Абіятэграса — 21 кастрычніка 1494, Павія) — герцаг Міланскі з 1476 па 1494 гады.

Старэйшы сын Галеаца Марыа Сфорцы і Боны Савойскай. Пасля забойства бацькі, ва ўзросце сямі гадоў атрымаў у спадчыну тытул герцага Міланскага. 3 студзеня 1477 года яго маці, Бона Савойская, была абвешчана рэгенткай. Яна кіравала герцагствам з дапамогай сакратара яе забітага мужа, Франчэска Сіманеты.

Аднак неўзабаве дзядзька Джана Галеаца, Ладавіка, пачаў набіраць рэальную ўладу. Тытул герцага насіў хлопчык, а кіраваў Ладавіка. Каб умацаваць альянс паміж Міланскім герцагствам і Неапалітанскім каралеўствам, ён ажаніў пляменніка з Ізабелай Неапалітанскай[en] (14701524), дачкой караля Альфонса II. З-за хуткага шлюбу Кастэла Сфарцэска дэкараваў сам Леанарда да Вінчы, запрошаны да двара Ладавіка. Вяселле адбылося 2 лютага 1489 года; пара мела трох дзяцей:

Джан Галеаца памёр ва ўзросце 25 гадоў. Шматлікія чуткі вінавацілі ў яго смерці Ладавіка, які працягнуў кіраваць у якасці герцага.

Зноскі

Спасылкі

Папярэднік:
Галеаца Марыя
Герцаг Міланскі
14761494
Пераемнік:
Ладавіка
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Герцагі міланскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1494 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1469 годзе
Катэгорыя·Сфорца