wd wp Пошук:

Ладавіка Сфорца

Ладавіка[5] Сфорца (італ.: Ludovico Sforza, празваны Ludovico il Moro «Маўр»; 27 ліпеня 1452 — 27 мая 1508) — герцаг Мілана. Паходзіў з міланскай дынастыі Сфорца ў Італіі. Ён быў другім сынам Франчэска Сфорца, і быў услаўлёны за патранаж Леанарда да Вінчы і іншых выбітных мастакоў. Кажуць, што ён быў празваны Маўрам за цёмны колер яго скуры. Некаторыя навукоўцы лічаць, што імя Маўр з’явілася з герба, які ён ужываў.

Біяграфія

Ладавіка Сфорца нарадзіўся ў Віджэвана ў цяперашняй Ламбардыі.

Ладавіка ажаніўся з малодшай дачкой Эколь І д’Эстэ, Беатрыс д’Эстэ ў студзені 1491 года ў падвойным шлюбе, які звязаў сем’і Сфорца і Эстэ. Ладовіка Сфорца ажаніўся з Беатрыс д’Эстэ ў той час, калі брат Беатрыс, Альфонса д’Эстэ, узяў шлюб з сястрой Джана Галеаца Сфорца. Шлюбныя ўрачыстасці былі арганізаваныя Леанарда да Вінчы.

Сястра Беатрыс і Альфонса, Ізабела д’Эстэ (1474—1539) выйшла замуж за Франчэска ІІ Ганзага, маркіза Мантуі.

Ладавіка меў шмат пазашлюбных рамантычных сувязяў. Чычылія Галерані была каханкай Ладовіка. Яна нарадзіла ад яго дзіцяці, сына, у год яго шлюба на Беатрыс д’Эстэ. Існуе думка, што яна стала натурай для напісання карціны Леанарда да Вінчы «Дама з гарнастаем». Гарнастай быў геральдычнай жывёлай Ладавіка Маўра.

Па забойстве старэйшага брата Ладавіка, Галеаца, ў 1476 годзе, карона перайшла яго сямігадоваму пляменніку Джан Галеаца Сфорца. Ладавіка захапіў кантроль над урадам Мілана ў часе непаўналецця Джан Галеаца нягледзячы на спробы недапусціць яго да ўлады. Калі Джан Галеаца памёр у 1494 годзе, Ладавіка нарэшце атрымаў герцагскую карону ад дваран Мілана ў 22-гі дзень кастрычніка.

У той жа самы год ён адначасова падбіў французаў, на чале з каралём Карлам VIII, і імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі Максіміліяна I ўмяшацца ў італьянскую палітыку, спадзяючыся на тое, што ён дасць сабе рады маніпуляваць абодвума і дастаць усе выгоды самаму, такім чынам распачаўшы Італьянскія войны. Планы не спраўдзіліся, і знаходзячы сябе ў небяспечным становішчы, ён далучыўся да лігі, якая супрацьстаяла Карлу VIII, выдаўшы сваю пляменніцу Бланку за Максіміліяна І і атрымаўшы імператарскую інвестытуру на герцагства.

Пасля першапачатковай перамогі над французамі ў бітве пры Форнава ў 1495 (вырабіўшы зброю з 70 тоннаў бронзы, якая мела быць ужыта на статую паводле да Вінчы) Ладавіка быў выгнаны з Мілана новым каралём Францыі, Людовікам XII у 1499. У 1500, Людовік XII узяў у аблогу горад Навара, якая была новай базай Ладавіка. Абодвы войскі мелі швейцарскіх наймітаў ў сваіх шэрагах. Швейцарцы не хацелі ваяваць супраць адно аднаго і вырашылі пакінуць Навару. Ладавіка быў выданы французам у красавіку 1500 і памёр у палоне, у замку Лош. Пазней швейцарцы пакаралі смерцю жаўнера Ганса Турмана з Уры, які, як яны сцвяржалі, выдаў Ладавіка за грошы.

З цягам часу швейцарцы узнавілі сына Ладавіка, Максіміліяна Сфорца, на герцагскім пасадзе. Яго іншы сын, Франчэска II, таксама стаў міланскім герцагам на непрацяглы час. Джавані Паола, яшчэ адзін сын Ладавіка, быў паспяховым кондат’ера і першым ў сямейным дрэве маркізаў Караваджа.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118820745 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Напісанне імя Ладавіка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.15. Мн., 2002, С.304

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Эндр і Луара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віджэвана
Катэгорыя·Герцагі міланскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Міланскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1452 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Сфорца
Катэгорыя·Памерлі 27 мая
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Дынастыя Сфорца
Катэгорыя·Памерлі ў 1508 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных