wd wp Пошук:

Су-30

Су-30 (па кадыфікацыі НАТА: Flanker-C — «Фланкер-Ц») — савецкі/расійскі двухмесны шматмэтавы знішчальнік заваявання панавання ў паветры пакалення 4+ .

Су-30 прызначаны для знішчэння паветраных мэтаў днём і ноччу, у простых і складаных метэаралагічных умовах, а таксама на фоне зямлі пры ўжыванні актыўных і пасіўных перашкод, кантролю паветранай прасторы, блакіраванні аэрадромаў праціўніка на вялікай глыбіні і дзеянняў па наземным і марскім аб’ектам. Су-30 таксама магчыма выкарыстоўваць для ўпраўлення групавымі баявымі дзеяннямі пры заваёве панавання ў паветры, знішчэнні дэсанту праціўніка ў паветры, а таксама для вядзення паветранай разведкі і знішчэння наземных мэтаў у простых і складаных метэаралагічных умовах.[8][9]

Гісторыя стварэння

Досвед эксплуатацыі аднамесных знішчальнікаў паказаў, што ў сучасным паветраным баю занадта высокія нагрузкі на лётчыка, выкліканыя неабходнасцю манеўравання і адначасовага кіравання комплексам сучаснага ўзбраення. Гэта ў поўнай меры адносілася і да новага тады Су-27С, таму было вырашана ўвесці ў экіпаж лётчыка-аператара, які мог бы вырашаць тактычныя і навігацыйныя задачы, ажыццяўляць кіраўніцтва групай самалётаў, а пры неабходнасці і браць кіраванне самалётам на сябе, разгружаючы лётчыка пры працяглых палётах. Акрамя таго, другі член экіпажа несумненна дабратворна ўплываў у псіхалагічным плане. Таму яшчэ ў сярэдзіне 80-х гадоў у КБ Сухога пачаліся першыя прапрацоўкі канцэпцыі баявога двухмеснага знішчальніка. Кіраўніком тэмы быў прызначаны І. В. Емяльянаў.[10]

Базавай машынай для распрацоўкі новага праекта стаў двухмесны навучальна-баявы знішчальнік Су-27УБ. У якасці прататыпу быў абраны самалёт-лабараторыя пад шыфрам Т-10Ля-2, аснашчаны штангай дазапраўкі ў паветры.

У 1988 годзе на Іркуцкім авіязаводзе былі пераабсталяваны першыя два Су-27УБ, якія атрымалі ў КБ шыфр Т-10ПУ-5 і Т-10ПУ-6, а на заводзе - выраб «10-4ПУ» і бартавыя нумары 05 і 06. Самалёты абсталявалі сістэмай дазапраўкі ў паветры, новай сістэмай навігацыі, мадэрнізаванымі сістэмай дыстанцыйнага кіравання палётам і сістэмай кіравання ўзбраеннем. Першая машына выйшла на выпрабаванні ўжо восенню 1988 года, пілатавалі завадскія лётчыкі-выпрабавальнікі Г. Е. Буланаў, В. Б. Максіменка, С. В. Макараў і Н. Н. Іваноў, затым выпрабаванні былі працягнутыя ў ЛІІ ім. М. М. Громава..

У серыі новы самалёт атрымаў назву Су-30. Вытворчасць новага самалёта, праз вялікую пераемнасць з навучальна-баявой мадыфікацыяй, было вырашано арганізаваць у Іркуцку.

Асноўныя адрозненні ад самалёта Су-27УБ:

Апроч сваёй асноўнай функцыі — заваявання панавання ў паветры, новы самалёт мог весці працяглае патруляванне ці суправаджэнне больш цяжкіх ударных машын, а таксама выкарыстоўвацца у якасці паветранага пункта кіравання групы знішчальнікаў. Захавалася магчымасць выкарыстання самалёта ў якасцітрэніравальнага. Самалёт прызначаўся у першую чаргу для патрэбаў войск СПА СССР.

Першыя два пабудаваных самалёта за № 79371010101 і № 79371010102 паступілі ў ЛІІ на выпрабаванні, пасля завяршэння перададзеныя пілатажнай групе А. Н. Квочура. Яны былі перафарбаваныя ў чырвона-сіне-белыя колеры і атрымалі бартавыя нумары 596 і 597. Першае публічнае выступленне пілатажнай групы і паказ Су-30 адбыліся ў працэсе авіяцыйнай выставы ў 1992 годзе. Менавіта з гэтага моманту ў Расіі аднавілі паказальныя палёты і ўдзел у розных міжнародных выставах ваеннай авіяцыйнай тэхнікі

Аднак, у сувязі з развалам СССР і цяжкай эканамічнай сітуацыяй, вытворчасць Су-30 вялася вельмі павольна. .

Удзел самалётаў у выставах зацікавіў замежных патэнцыйных пакупнікоў. Так, як Расіі было не да закупак баявых самалётаў, то было вырашана пастаўляць Су-30 замежным пакупнікам, што дазволіла б падтрымаць авіяцыйную прамысловасць. У выніку на базе Су-30 пачаліся працы па экспартных мадыфікацыям.

Першым замоўцам Су-30 стала Індыя. Індыйская мадыфікацыя Су-30К («камерцыйны») нязначна адрозніваецца ад базавай мадэлі складам абсталявання. Усяго было пабудавана 18 машын.

У далейшым самалёт неаднаразова мадэрнізаваўся па запытах розных замежных пакупнікоў і пастаўляўся за мяжу. У XXI стагоддзі на базе адной з апошніх мадыфікацый для Індыі - Су-30МКІ была распрацавана мадыфікацыя для Расеі - Су-30СМ. 21 верасня 2012 года самалёт ўпершыню падняўся ў неба і ўжо да канца года два першыя серыйныя самалёта былі перададзеныя ў ВПС.

Канструкцыя

РЛС і сістэмы кіравання узбраеннем

Адным з асноўных рашэнняў, укаранёных на Су-30МКІ, стала адкрытая архітэктура бартавога радыёэлектроннага абсталявання (БРЭА).

Су-30 абсталяваны РЛС Н011M Барс, якая забяспечвае агляд прасторы, аўтаматычнае выяўленне і суправаджэнне мэтаў, у тым ліку ва ўмовах блізкага манеўранага паветранага бою, навядзенне на іх авіяцыйных кіруемых ракет тыпаў Р-77, Р-73, Р-27, Х-31, РВВ-АЕ і іншых, а таксама аўтаматычнае радыёлакацыйнае картаграфаванне мясцовасці.[11]

Тыпавая далечыня выяўлення цэляў:[12]

Акрамя гэтага Су-30 абсталяваны аптычнымі станцыямі выяўлення цэляў, кіраванне сістэмамі навядзення ўзбраення ўбудаванае у шолам пілота, што дазваляе пераключаць сістэмы пошуку мэт літаральна паваротам галавы.[13]

Сродкі РЭБ

Знішчальнік Су-30, як і бамбардзіроўшчык Су-34, у сваёй канцэпцыі не з’яўляюцца самалётамі, арыентаванымі на скрытнасць, бо актыўна шукаюць паветраныя і наземныя мэты з дапамогай уласных магутных радараў і таму могуць быць лёгка выяўленыя па іх выпраменьванню. Гэтае вылучае Су-30 ад знішчальнікаў пятага пакалення (F-35 і F-22), якія атакуюць цэлі з выключаными радарамі, працуя у групе з самалётам ДРЛВ, якія «падсвечваюць» мэты[14]. Характэрнай асаблівасцю самалётаў пакалення 4++ (Су-30 і Су-34) з’яўляецца магчымасць самастойнага пошуку мэты без дапамогі самалёта ДРЛВ, які з’яўляецца слабым месцам звяна знішчальнікаў пятага пакалення, бо можа быць знішчаны ракетамі далёкага баявога радыўсу, спецыяльна прызначаных для знішчэння самалётаў ДРЛВ, такі як 40Н6Е для С-400, на далечыні 350—400 км[15]. Су-30 і Су-34 больш арыянтаваныя не на скрытнасць, а на ўжыванне магутных сродкаў РЭБ у выпадку выяўлення праціўнікам. Для Су-30 і Су-34 гэтыя модулі РЭБ Л-175В і Л005-С[16], баявы досвед ужывання якіх паказаў магчымасць нейтралізацыі не толькі радараў знішчальнікаў, з параўнальна невялікім радыўсам дзеяння, але і цэлых комплексаў СПА (такіх як «Кальчуга») пад кіраваннем інтэгрыраваных сістэм.[17]

ЭДСК

Як і на ўсіх самалётах пакалення 4++, у Су-30 выкарыстоўваецца ЭДСК, бо самалёт мае дынамічную няўстойлівасць і кіруецца пасродкам камп’ютара, што дае каманды рулям. ЭДСК на Су-30 дазваляе яму выконваць у аўтаматычным рэжыме «Кобру Пугачова»[18], што дазваляе скідваць захоп Су-30 як мэты з «доплераўскіх радараў».

Рухавік

Су-30СМ абсталяваны двума двухконтурными фарсіраванымі турбарэактыўнымі рухавікамі з кіруемым вектарам цягі (КВЦ) АЛ-31ФП, што позволяет знішчальніку быць звышманеўраным.

Супастаўленне с замежнымі адпаведнікамі

На ўзбраенні

Эксплуатанты Су-30

Галерэя

Су-30 на авіясалоне МАКС-2007:

Су-30МКІ на авіасалоне МАКС-2009:

Лётна-тэхнічныя характарыстыкі[43]

Праекцыі самалёта Су-30

Тэхнічныя характарыстыкі

Лётныя характарыстыкі

Узбраенне

Гл. таксама

Спасылкі

Заўвагі

  1. Су-30
  2. Су-30МК2 Архівавана 12 верасня 2014. на сайте КНААПО
  3. Су-30КН на сайце «Іркут» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 9 жніўня 2012.
  4. The Military Balance 2017
  5. Поставки боевых самолётов в Вооружённые Силы России в 2017 году - ИА REX
  6. IAF Plans to Upgrade Su-30MKI Fighters With Advanced Radar, Missiles | India News, India.com
  7. https://udf.by/news/politic/202798-su-30-sm-schitaem-dengi-i-zadaem-voprosy.html
  8. МО РФ. Многоцелевой истребитель Су-30(руск.) . Минобороны России (27 мая 2016). Праверана 27 мая 2016.
  9. Три звена Су-35 и Су-30СМ поступят на вооружение ЗВО до конца года | Еженедельник «Военно-промышленный курьер» (нявызн.) (недаступная спасылка). vpk-news.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2016. Праверана 18 лютага 2016.
  10. «Уголок неба»
  11. Сизова Ирина Юрьевна. Радиолокационная система управления «Барс» для истребителей Су-30МКИ (МКА, МКМ), Су-30СМ (нявызн.). www.niip.ru. Праверана 18 лютага 2016.
  12. НИИ Приборостроения имени В.В. Тихомирова. Радиолокационная система управления «Барс» для истребителей Су-30МКИ (МКА, МКМ), Су-30СМ (нявызн.). www.niip.ru. Праверана 1 кастрычніка 2016.
  13. Sukhoi Company (JSC) - Airplanes - Military Aircraft - Su-30МК - Aircraft performance (нявызн.). www.sukhoi.org. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2011. Праверана 18 лютага 2016.
  14. Understanding Network Centric Warfare (нявызн.). www.ausairpower.net. Праверана 18 лютага 2016.
  15. НЕВСКИЙ БАСТИОН (нявызн.). nevskii-bastion.ru. Праверана 18 лютага 2016.
  16. Уникальный комплекс радиоэлектронной борьбы создадут для ВВС РФ (нявызн.). РИА Новости. Праверана 18 лютага 2016.
  17. Применение средств РЭБ в ходе войны с Грузией в августе 2008 года (нявызн.) (недаступная спасылка). Defence.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2016. Праверана 18 лютага 2016.
  18. Описание ЭДСУ и Кобры Пугачёва (нявызн.).
  19. Су-30 «сделал» Eurofighter Typhoon // Телеканал «Звезда»
  20. / Британия и Индия сымитировали воздушные бои между Typhoon и Су-30 // Взгляд, 2015
  21. Индийские лётчики на истребителях Су-30 разгромили британские Typhoon во время учений Архівавана 20 студзеня 2021. // Новости сегодня, 8.08.2015
  22. ВВС Великобритании назвали «комичными» заявления о победах Су-30МКИ над «Тайфунами» // Военный паритет, 8.08.2015
  23. The Military Balance 2019 p.334
  24. // РИА
  25. // Коммерсантъ
  26. Ангола получила два Су-30К из Беларуси | 42.TUT.BY Архівавана 2 снежня 2017.
  27. Мьянма закупит российские истребители Су-30 — ВЕДОМОСТИ
  28. The Military Balance 2019, p.435
  29. The Military Balance 2019 p.316
  30. The Military Balance 2019, p.270
  31. The Militaty Balance 2019 p.275
  32. The Militaty Balance 2018 p.189
  33. Как в Талдыкоргане встречали новые истребители Су-30СМ. Фоторепортаж — Informburo.kz
  34. https://www.mod.gov.kz/rus/press-centr/novosti/?cid=0&rid=5921 Архівавана 31 ліпеня 2019.
  35. Как военные лётчики готовятся к Боевому параду. Фоторепортаж — Informburo.kz
  36. https://www.inform.kz/ru/novye-istrebiteli-su-30sm-postupili-na-vooruzhenie-vvs-kazahstana_a3107963
  37. Сверхманёвренные истребители Су-30 поступили на вооружение казахстанской армии — новости Казахстана | Tengrinews
  38. Новые истребители «Су-30СМ» поступили на вооружение ВВС Казахстана | Министерство оборонной и аэрокосмической промышленности Республики Казахстан
  39. The Military Balance 2019. P. 260, 261
  40. The Military Balance 2019. P. 290
  41. The Militaty Balance 2020 p.201
  42. The Militaty Balance 2020 p.200
  43. Су-30 Архівавана 31 студзеня 2018. на сайте ОКБ Сухого
  44. Су-30МК: боевая нагрузка + дальность -Су-30МК -Продукция (нявызн.) (недаступная спасылка). www.irkut.com. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 6 кастрычніка 2019.
  45. https://iz.ru/793193/2018-09-25/poiavilos-video-udarov-noveishikh-rossiiskikh-raket-po-korabliam Появилось видео ударов новейших российских ракет по кораблям
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Самалёты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Рэактыўныя знішчальнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 1989 годзе