wd wp Пошук:

Стэфан Стамбалаў

Стэфан Стамбалаў (12 лютага 1854, Тырнава, Асманская імперыя, — 18 ліпеня 1895, Сафія, Балгарыя) — балгарскі рэвалюцыянер, палітычны дзеяч, паэт і пісьменнік. Прэм’ер-міністр Балгарыі (1888—1894). У сваім гісторыяграфічным сачыненні «Будаўнікі сучаснай Балгарыі» публіцыст Сімяон Радзеў характарызуе Стамбалава як аднаго з самых яскравых і выдатных балгарскіх дзяржаўных дзеячаў.

Біяграфія

Стэфан Стамбалаў нарадзіўся ў горадзе Вяліка Тырнава, але яго род паходзіў з Траўны. Бацька, Нікола Стамбалаў — удзельнік паўстання «Велчова завера» (1835), маці — Яўгенія Хаджы-Іванчава. Стэфан меў 10 братоў і сясцёр, большасць з якіх памерла ў маленстве.

Вучыўся ў Адэскай духоўнай семінарыі, якую не скончыў. У 1873 годзе яго адлічылі адтуль з-за сувязяў з рускімі рэвалюцыянерамі.

Стамбалаў — паплечнік паэта-героя Хрысты Боцева, разам з якім выдаў зборнік вершаў «Песні і паэмы».

З’яўляўся членам і адным з кіраўнікоў Балгарскага рэвалюцыйнага цэнтральнага камітэта (БРЦК). Прымаў актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе балгарскага народа супраць турэцкай няволі: Старазагорскім (1875) і Красавіцкім паўстаннях (1876).

У 1884—1885 гадах з’яўляўся старшынёй Народны сход БалгарыісНароднага сходу. У 1885 г. Стамбалаў, насуперак волі Аляксандра III, актыўна падтрымаў уз’яднанне Усходняй Румеліі з Балгарыяй. У 1886 годзе ўваходзіў ва ўрад Петкі Каравелава.

Пасля русафільскага перавароту супраць балгарскага князя Аляксандра Батэнберга ў жніўні 1886 года, Стамбалаў арганізаваў контрпераварот і заклікаў Батэнберга вярнуцца. Пасля адрачэння Батэнберга ад балгарскага трона, узначаліў Рэгенцкі савет.

У 18861887 гадах — лідар Народна-ліберальнай партыі (т.зв. стамбалавісты). У 18871894 гадах — кіраўнік урада. Умацаваў маладую Балгарскую дзяржаву і аказваў усялякую падтрымку князю Фердынанду I на прастоле. Кіраваў з дапамогай аўтарытарных метадаў. Спрыяў стабілізацыі ў краіне і яе адрыву ад расійскага ўплыву. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Аўстра-Венгрыю і Германію. Некаторыя балгарскія і македонскія патрыёты лічылі палітычную лінію, якую праводзіў Стамбалаў, пра-турэцкай[1].

У маі 1894 года Стамбалаў пагражаў князю сваёй адстаўкай з пасады прэм’ер-міністра. Фердынанд I прыняў адстаўку, пасля чаго Стамбалаў перайшоў у глухую апазіцыю.

15 ліпеня 1895 года македонскія баявікі, блізкія да тэрарыста Навума Цюфякчыева, здзейснілі замах на Стамбалава, у выніку якога ён атрымаў цяжкія раненні[2]. Урачы, спрабуючы выратаваць параненага, ампутавалі яму рукі, але праз тры дні Стамбалаў сканаў. Апошнімі словамі Стамбалава былі: «Забойцы мае — Цюфякчыеў і Халю… Князь мяне забіў, Белчаў, Белчаў! … Прынц Кобург, прынц Кобург!»

Напад на Стамбалава быў здзейснены за дві дня да прыёму Мікалаем II балгарскай дэлегацыі, накіраванай у Санкт-Пецярбург для нармалізацыі руска-балгарскіх адносін. Грунтуючыся на перадсмяротных словах экс-прэм’ера, еўрапейскія СМІ таго часу пісалі, што Стамбалаў быў забіты агентамі княжацкага двара[3]. Балгарскі бальшавік і пляменнік Стамбалава Нікола Стойнаў бяздоказна сцвярджаў, што экс-прэм’ер быў ліквідаваны па распараджэнні Мікалая II. Іншыя ж лічылі, што прычынай забойства была помста за смерць маёра Косты Паніцы, пакаранага смерцю ў 1890 годзе за арганізацыю змовы з мэтай забойства Фердынанда I.

Творчасць

Помнік Стамбалаву ў Вяліка-Тырнаве

Паэзія

Артыкулы

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Вардарски (Петар Поп Арсов) «Стамболовштината во Македонија и нејзините претставници» (превод, редакција, коментар и предговор д-р Ванчо Ѓорѓиев) — Табернакул, Скопје 2006.
  2. Благоев, Крум. 50-те най-големи атентата в българската история. Убийството на Стамболов (балг.)
  3. Савецкі гісторык М. А. Бірман таксама настойваў на тым, што Стамбалаў «забіты агентамі двара».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Балгарыі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Балгарыі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Відзіна
Катэгорыя·Балгарскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вяліка-Тырнаве
Катэгорыя·Пісьменнікі Балгарыі
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Рэгенты Балгарыі
Катэгорыя·Палітыкі Балгарыі
Катэгорыя·Акадэмікі Балгарскай АН
Катэгорыя·Памерлі ў Сафіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Сафіі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Балгарыі
Катэгорыя·Ахвяры палітычных забойстваў