wd wp Пошук:

Аляксандр Батэнберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аляксандр I. Аляксандр Батэнберг (5 красавіка 1857 — 23 кастрычніка 1893) — першы князь Балгарыі з дынастыі Батэнбергаў, генерал-лейтэнант расійскай арміі (15.04.1880)[7].

Паходжанне

Быў другім сынам прынца Аляксандра Гесэн-Дармштацкага ад марганатычнага шлюбу з графіняй Юліяй Батэнбергскай; графіня і яе нашчадкі атрымалі тытул фон Батэнберг у 1858 годзе (тытул паходзіць ад назвы старой рэзідэнцыі вялікіх герцагаў Гесэна). Даводзіўся пляменнікам жонцы расійскага імператара Аляксандра II Марыі Аляксандраўне (у дзявоцтве Максіміліяна-Вільгельміна-Марыя Гесэнская), яго цётцы па бацьку.

У дзяцінстве і маладосці Аляксандр часта наведваў Санкт-Пецярбург. З пачаткам руска-турэцкай вайны суправаджаў свайго дзядзьку імператара Аляксандра II у паходзе. За адрозненне ў вайне ўзнагароджаны 20 ліпеня 1877 года ордэнам Св. Георгія 4-й ступені.

Кіраванне

Аб’яднанне Балгарыі

18 верасня 1885 года ў Плоўдзіве — сталіцы Усходняй Румеліі — пачалося Аб’яднанне Балгарыі. Князь Аляксандр, нягледзячы на пратэст Расіі, якая не жадала сварыцца з Аўстра-Венгрыяй, выконваючы волю балгарскага народа і балгарскага ўрада, падтрымаў паўстанне і абвясціў пра далучэнне Усходняй Румеліі да княства, што паклала пачатак Балгарскаму крызісу. Асцерагаючыся ўзмацнення адзінай Балгарыі, сербскі кароль Мілан абвясціў ёй вайну. Вынікам кароткай вайны стаў разгром войскаў Сербіі напачатку лістапада. Балгарскае войска затым у сваю чаргу перайшло ў наступ і нанесла другое паражэнне сербам пад сценамі Пірата, які быў узяты балгарамі. Але далейшы рух балгараў быў спынена ўльтыматумам, прад’яўленым 16 лістапада князю Аляксандру аўстра-венгерскім консулам у Бялградзе, графам Кевенхюлерам, што прывяло да заключэння перамір’я. Дыпламатычныя перамовы паміж Балгарскім княствам і Портай на падставе канвенцыі, заключанай вялікім візірам Кіяміль-пашой з балгарскім міністрам замежных спраў Цанавым, скончыліся султанскім ірадэ ад 19 студзеня 1886 года, паводле якога князь Аляксандр быў прызнаны на 5 гадоў генерал-губернатарам Усходняй Румеліі. У такім відзе Высокая Порта санкцыянавала ўсталяваны пераваротам парадак рэчаў, а 15 сакавіка быў падпісаны пры садзейнічанні вялікіх дзяржаў у Бухарэсце мірны дагавор паміж Балгарыяй і Сербіяй, якім было адноўлена становішча, якое папярэднічала вайне. 24 сакавіка 1886 года на канферэнцыі паслоў вялікіх дзяржаў была падпісана канвенцыя, якая прызнала пагадненне, заключанае Портай і Балгарскім княствам, гэта значыць прадастаўленне балгарскаму князю кіраванне Усходняй Румеліяй на 5 гадоў.

Маўзалей Аляксандра Батэнберга, Сафія

Пераварот і контрпераварот

21 жніўня 1886 года Аляксандр Батэнберг, пры садзейнічанні агентаў рускага ўрада[8], змовай афіцэраў сафійскага гарнізона і Струмскага пяхотнага палка, які далучыўся да іх, быў зрынуты з прастола і, падпісаўшы адрачэнне, быў высланы з Балгарскага княства. Зрынуты князь быў вывезены з Сафіі афіцэрамі, якія арыштавалі яго, пасаджаны ў Рахаве на параход і пад канвоем, на чале якога стаяў капітан Карджыеў, адпраўлены ў Расію. Па высадцы яго на бераг у мястэчку Рэні (у Бесарабіі) ён быў здадзены рускім уладам, якія далі яму поўную свабоду, карыстаючыся якой ён адправіўся ў Аўстрыю. У Сафіі быў утвораны часовы ўрад, на чале якога быў пастаўлены тырнаўскі мітрапаліт Клімент (свецкае імя Васіл Друмеў) (намеснік экзарха); у склад гэтага ўрада ўвайшоў таксама Драган Цанкоў у якасці міністра ўнутраных спраў. Праз некалькі дзён, каб пазбегнуць міжусобіц, часовы ўрад перадаў сваю ўладу Каравелаву, Нікіфараву (які займаў пасаду ваеннага міністра падчас перавароту) і начальніку артылерыі маёру Папову. Тым часам былы балгарскі князь, прыехаўшы ў Галіцыю, атрымаў у Львове ад Стэфана Стамбалова з Балгарыі запрашэнне неадкладна вярнуцца назад. Саступаючы патрабаванням Начэвіча і саветам англійскай і аўстрыйскай дыпламатыі, ён паспяшаўся праз Румынію ў Балгарыю. 17 жніўня, высадзіўшыся ў Русчуку (горад Русэ), Батэнберг адправіў тэлеграму рускаму імператару Аляксандру III, у якой заяўляў, што, атрымаўшы ад Расіі княжацкі вянок, ён па першым яе патрабаванні гатовы вярнуць яго. У атрыманым 20 жніўня адказе рускі цар асудзіў яго вяртанню ў Балгарыю.

Па прыездзе ў Сафію пад ціскам рускага імператара, ён другі раз адрокся ад звання балгарскага князя і ў развітальным закліку да балгарскага народа ад 8 верасня 1886 года абвясціў, што ад’езд яго з Балгарыі палегчыць аднаўленне добрых адносін з Расіяй. Перад ад’ездам князь прызначыў рэгентамі Петку Каравелава, Стэфана Стамбалова і Саву Муткурава і новы ўрад з радыкалаў з Васілам Радаслававым на чале.

Пасля адрачэння ад трона

Некалькі гадоў праз Аляксандр ажаніўся з актрысай Ёханай Лойзінгер. Астатак жыцця правёў у аўстрыйскім горадзе Грац, дзе ў яго нарадзіліся сын Крум-Асень, граф Хартэнау (18901965) і дачка Вера-Цвятана (18931924). Памёр 23 кастрычніка 1893 года. Паводле яго волі быў пахаваны ў Балгарыі, у цэнтры Сафіі 3 студзеня 1898 года, дзе цяпер знаходзіцца Маўзалей Батэнберга.

Узнагароды

Зноскі

  1. Alexander I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Alexander Joseph Prinz von Battenberg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118653520 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118653520 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118653520 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Список генералам по старшинству. СПб 1880 г.
  8. История дипломатии. Т. II, М., 1963, стр. 240.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія
Катэгорыя·Кавалеры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вероне
Катэгорыя·Батэнбергі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Дом Батэнберг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Грацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Святы Аляксандр»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сафіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжом за ваенныя заслугі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам «За адвагу» (Балгарыя)
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Вюртэмбергскай кароны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Кіраўнікі Балгарыі