wd wp Пошук:

Усходняя Румелія

Усхо́дняя Руме́лія (балг.: Източна Румелия; турэцк.: Doğu Rumeli; грэч.: Ανάτσλική Ρωμυλια — Anatoliki Romylia) — аўтаномная турэцкая правінцыя з 1878 па 1908 гады. З 1885 года пад фактычным кантролем Балгарыі. Цэнтр правінцыі — Філіпопаль.

Гісторыя

Усходняя Румелія была створана пасля Берлінскага кангрэса 1878 года, на якім адбыўся перагляд Сан-Стэфанскага мірнага дагавора. Усходняя Румелія мела пэўную аўтаномію ад Асманскай імперыі, але знаходзілася пад прамой уладай султана імперыі: ён прызначаў кіраванне вобласцю. Генерал-губернатар павінен быць з хрысціян, ён прызначаўся султанам са згоды вялікіх дзяржаў.

Правінцыя Усходняя Румелія складалася з зямель Сліўненскага і Філіпопальскага саджакаў, з дадаткам двух каз Адрыянопальскага. Усходняя Румелія, уключаючы вобласць верхняй Марыцы і Тунджы, была абмежавана з поўначы Балканамі, з усхода Чорным морам, з захада — водападзелам Марыцы і Іскыра, а з поўдня паласой, праведзенай з захада на ўсход паміж 41°36’ і 42°12’ паўночнай шыраты.

Але такая ўяўная аўтаномія праіснавала ўсяго 7 гадоў; у верасні 1885 года, пасля буйнога балгарскага паўстання ў гэтай вобласці тэрыторыя Усходняй Румеліі была далучана да Балгарыі, якая знаходзілася пад фармальным сюзэрэнітэтам Асманскай імперыі. У 1896 годзе, калі Порта прызнала прынца Фердынанда Кобургскага балгарскім князем, яна адначасова з гэтым прызначыла яго генерал-губернатарам Усходняй Румеліі.

У 1908 Фердынанд І прыняў тытул цара Балгарыі і абвясціў аб анэксіі Усходняй Румеліі.

Наступныя тэрытарыяльныя змены Балгарыі ў выніку Балканскіх, Першай і Другой сусветных войн не паўплывалі на прыналежнасць Усходняй Румеліі, якая засталася ў яе межах.

Зноскі

  1. З 1885 фактычна аб’яднана з Балгарыяй

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асманскія правінцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Балгарыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1908 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1878 годзе