wd wp Пошук:

Ампутацыя

Працэс ампутацыі. Падручнік па хірургіі, 1537 г.
**Ампутацыя** (лац. amputatio) — у шырокім разуменні тэрміна — усячэнне дыстальна размешчанай часткі органа. Існуе ампутацыя малочнай залозы, [носа](/Нос "Нос"), [языка](/Язык "Язык"), маткі і г. д.

Найбольш часта тэрмін ужываецца ў значэнні ампутацыя канечнасці — яе ўсячэнне на працягу косткі (або некалькіх касцей) у адрозненне ад экзартыкуляцыі (Вычляненне праз сустаў)

Гісторыя

Ампутацыя — адна з найстаражытнейшых аперацый. Гіпакрат праводзіў ампутацыю ў межах мёртвых тканак, пазней Цэльс прапанаваў праводзіць яе захопліваючы здаровыя тканкі, што было больш мэтазгодна, але ў сярэднія стагоддзі ўсё гэта было забыта. У XVI стагоддзі Парэ прапанаваў перавязку сасудаў замест прыпякання гарачым жалезам або апусканнем ў гарачы алей, потым Луі Пці стаў прыкрываць куксу скурай, і ў XIX стагоддзі Пірагоў прапанаваў касцёва-пластычныя аперацыі.

Класіфікацыя ампутацый

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Хірургія