wd wp Пошук:

Струменскі заказнік

Стру́менскі — біялагічны заказнік мясцовага значэння на тэрыторыі Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Плошча заказніка складае 8683,67 га. Заснаваны ў мэтах захавання ўнікальнага прыроднага комплексу ў даліне ракі Сож, на якой багата дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, унесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1].

Гісторыя

Струменскі біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння заснаваны ў 1978 годзе для аховы прыродных запасаў лекавых раслін (чабор, цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, брусніцы, ландыш майскі і інш.). Плошча заказніка склада 12,3 тыс. га. Ён займаў лясныя масівы, у якіх пераважалі хвойнікі імшыстыя, чарнічныя, верасовыя, значныя ўчасткі бярэзнікаў, трапляюцца ельнікі чарнічныя[2].

12 лістапада 2008 года пастановай Савета Міністраў № 1697 заказнік быў скасаваны[3]. 28 снежня 2012 года рашэннем Кармянскага раённага выканаўчага камітэта № 12-894 створаны Струменскі біялагічны заказнік мясцовага значэння[1].

Зноскі

  1. 1 2 О биологическом заказнике местного значения «Струменский». Решение Кормянского районного исполнительного комитета от 28.12.2012 N 12-894 Архівавана 15 чэрвеня 2018.
  2. Струменскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12.11.2008 № 1697

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП IV
Катэгорыя·Біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кармянскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Зніклі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Былыя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі