wd wp Пошук:

Станіслаў Матэвуш Жавускі

Станіслаў Матэвуш Жавускі (польск.: Stanisław Mateusz Rzewuski, 1662 — 4 лістапада 1728, Львоў) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Палкоўнік каралеўскі (1690), крайчы вялікі каронны (1702), рэферэндар вялікі каронны (1703), гетман польны каронны (17061726) і гетман вялікі каронны (17261728), ваявода падляшскі (17101726) і белзскі (17261728). Староста хэлмскі, драгавыскі, клодаўскі, навасельскі і любомльскі.

Біяграфія

Паходзіў з роду Жавускіх. Нарадзіўся ў 1662 годзе, сын падваяводы львоўскага і надворнага падскарбія кароннага Міхала Фларыяна Жавускага (памёр у 1687) і Ганны Дзержкаўны.

З 1690 года палкоўнік каралеўскі. У 1686 і 1691 гадах ўдзельнічаў у двух паходах польскай арміі на Малдаўскае княства. У 1693 у чале польскага пасольства ездзіў у Крымскае ханства. У тым жа годзе адправіўся з пасольствам Турцыю. У 1698 годзе ўдзельнічаў у ваеннай кампаніі супраць крымскіх татараў. У 1702 годзе быў прызначаны крайчым вялікім каронным.

У 1703 годзе кароль Аўгуст Моцны прызначыў Станіслава Матэвуша рэферэндарам вялікім каронным. У 1703 годзе, як регіментар каронных войскаў, удзельнічаў у падаўленні казацкага паўстання пад кіраўніцтвам Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. У 1705 годзе прыняў удзел у бітве пад Варшавай. У наступным 1706 годзе Станіслаў Матэвуш Жавускі быў прызначаны гетманам польным каронным і камандаваў часткай польскіх войскаў у бітве пад Калішам. Пасля абмежавання гетманскіх паўнамоцтваў на сойме 1717 года перайшоў у апазіцыю да Аўгуста Моцнага.

У 1720 годзе Станіслаў Матэвуш Жавускі купляе Падгорацкі замак разам з навакольнымі вёскамі ў Канстанціна, сына польскага караля Яна Сабескага.

У 1726 годзе пасля смерці Адама Мікалая Сяняўскага Станіслаў Матэвуш Жавускі быў прызначаны гетманам вялікім каронным і ваяводай белзскім. Узнагароджаны ордэнам Белага Арла[4].

Памёр у Львове 4 лістапада 1728 года.

Сям’я

Станіслаў Матэвуш Жавускі быў двойчы жанаты. У 1690 годзе пабраўся першым шлюбам з Даротай Цэтнер, а ў 1694 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Куніцкай. Дзеці:

Зноскі

  1. Stanisław Mateusz Rzewuski // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 Stanisław Mateusz Rzewuski h. Krzywda // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s.216. (польск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Гетманы вялікія каронныя
Катэгорыя·Старосты любомльскія
Катэгорыя·Старосты драгавыжскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваяводы падляшскія (Карона)
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія каронныя
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты навасельскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты кладаўскія
Катэгорыя·Гетманы польныя каронныя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Старосты хэлмскія
Катэгорыя·Ваяводы белзскія
Катэгорыя·Род Жавускіх
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1662 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1728 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рускім ваяводстве
Катэгорыя·Крайчыя вялікія каронныя
Катэгорыя·Жавускія