wd wp Пошук:

Падгорацкі замак

Падгорацкі замак (укр.: Підгорецький замок, польск.: Zamek w Podhorcach) - помнік архітэктуры эпохі позняга Рэнесансу і барока, размешчаны ў вёсцы Падгорцы Бродыўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны.

Гісторыя

Замак быў пабудаваны на працягу 1635-1640 гадоў пад кіраўніцтвам архітэктара Андрэа дэль Аква па загадзе кароннага гетмана Станіслава Канецпольскага. Замак з’яўляецца адным з лепшых у Еўропе узораў спалучэння рэнесанснага палаца з бастыённымі ўмацаваннямі.

Пасля заврешення будаўніцтва сын гетмана падарыў гэты палац каралю Яну III Сабескаму. Затым замак належаў сям’і палкоўніка Станіслава Жавускага і графу Грабікоўскаму. Да 1939 года ў замку размяшчаўся музей князёў Сангушкаў, а ў 1940 годзе замак перадалі Львоўскаму гістарычнаму музею. У 1940-1980-х гадах тут функцыянаваў санаторый для хворых на сухоты, а сам замак знаходзіўся ў аварыйным стане. У 1997 годзе палац перадалі Львоўскай галерэі мастацтваў. Сёння ў замку ідзе рэстаўрацыя.

Размяшчэнне і планіроўка

Замак размешчаны на краі раўніннага плато, на адным з адгор’яў Падольскага ўзвышша, на вышыні 399 м над узроўнем мора, непадалёк ад даліны вярхоўяў ракі Стыр. Паўднёвая частка плато ў гэтым месцы раўнінная, менавіта ў яе бок накіраваны ўмацаванні замка і ўязная брама, а ў бок Бродыўскай раўніны — палац, з вокнаў якога адкрываецца цудоўны выгляд. Падчас добрага надвор’я мясцовасць на поўнач праглядаецца на дзясяткі кіламетраў.

Замак мае форму квадрата, бок якога роўны прыкладна 100 метрам. Па ягоных вуглах размешчаны пяціканцовыя бастыёны.

Замак пабудаваны з цэглы і каменя. Паміж унутранай і вонкавай сценамі замка ўладкаваныя казематы. Выбрукаваны гладкімі каменнымі плітамі дах казематаў ўтварае тэрасы, агароджаныя балюстрадамі. Гэтыя тэрасы, відавочна, выкарыстоўваліся для прагулак, а ў выпадку ваеннай неабходнасці — для размяшчэння гармат. З усходу, поўдня і захаду замак апаясвае паласа абарончых умацаванняў, важнымі элементамі якой з’яўляюцца глыбокі, абліцаваны каменем роў і земляныя валы.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1640 годзе
Катэгорыя·Львоўская вобласць
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Замкі Украіны