wd wp Пошук:

Падваявода

Падваявода (польск.: Podwojewodzi, лац.: vicepalatinus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Прызначаўся на пасаду ваяводай і сачыў за надзейнасцю мер і вагаў у ваяводстве, устанаўліваў афіцыйныя максімальныя цэны, усталёўваў падваяводскія падаткі. Ажыццяўляў суд над яўрэямі (з 1633 года, за выключэннем Кракаўскага ваяводства) і над хрысціянамі, якія жылі ў замкавых юрыдыках.

У Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Прусія — пасада ўрадніка, створана ў пачатку XVII ст.[крыніца?] У XVI ст. падваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім называліся намеснікамі. Часам у гэтых дзяржавах падваяводы выконвалі некаторыя функцыі старост.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Падваяводы