wd wp Пошук:

Станіслаў Макраноўскі

Станіслаў Макраноўскі (польск.: Stanisław Mokronowski) герба Багорыя (нарадзіўся 10 студзеня 1761 у горадзе Багуцін каля Влоцлаўка — памёр 19 кастрычніка 1821 ў Варшаве) — камергер Станіслава Аўгуста Панятоўскага, член Чатырохгадовага Сойма, генерал-лейтэнант каралеўскай арміі, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года і паўстання ў 1794 годзе, пляменнік Андрэя Макраноўскага.

Біяграфія

У 17751777 гадах вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, пасля да 1780 — у Парыжскай вайсковай школе.

У 1780 годзе ўступіў прапаршчыкам у каронную гвардыю Рэчы Паспалітай, але менш чым праз два гады ён сышоў у адстаўку ў званні лейтэнанта і ў 17821788 — служыў у французскай арміі, як капітан Каралеўскага Нямецкага палка.

Пасля вяртання на радзіму служыў віцэ-брыгадзірам (1788), а затым брыгадзірам (1792) у нацыянальнай кавалерыі. Быў абраны паслом на Чатырохгадовы Сейм[1].

Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, у тым ліку і ў бітве пад Зелянцамі, быў узнагароджаны крыжам Virtuti Militari. Пасля далучэння караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Таргавіцкай канфедэрацыі, Макраноўскі выйшаў у адстаўку, нягледзячы на атрыманне звання генерал-маёра.

Далучыўся да паўстання 1794 года. Прытрымліваўся кансерватыўных і раялісцкіх поглядаў, варагаваў з прадстаўнікамі радыкальнага крыла паўстання (якабінцамі). 25 красавіка 1794 года, кіраўнік паўстання Тадэвуш Касцюшка надаў Макраноўскаму званне генерал-лейтэнанта, прызначыў яго камандуючым узброенымі сіламі Варшавы і Мазавецкага княства. З-за супярэчнасцей з Касцюшкам, апошні 15 чэрвеня 1794 года прызначыў Макраноўскага камандзірам дывізіі, а 10 жніўня 1794 года — камандуючым паўстанцкімі войскамі ў Вялікім Княстве Літоўскім замест хворага Мікалая Вяльгорскага.

У сярэдзіне жніўня 1794 года Макраноўскі прыбыў пад Брэст. Ён меркаваў сканцэнтраваць войскі ВКЛ у двух дывізіях: каля Брэста і паміж Брэстам і Гродна, каб не даць магчымасці расійскаму войску фарсіраваць Буг. Аднак дрэнны стан арміі ВКЛ прымусіў Макраноўскага 5 верасня 1794 года падаць рапарт аб адстаўцы. Касцюшка просьбу Макраноўскага не задаволіў і параіў яму даць бітву расійцам. 29 верасня 1794 года Касцюшка прыбыў у Гродна, дзе ўручыў Макраноўскаму залаты пярсцёнак з надпісам «Айчына свайму абаронцы».

Пасля паразы пад Мацяёвіцамі Макраноўскі больш не планаваў ніякіх наступальнах дзеянняў і адвёў войска ВКЛ пад Варшаву.

У кастрычніку 1794 года падаў у адстаўку. Пасля паразы паўстання жыў у Італіі, пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе, між іншым, удзельнічаў у акцыі па будаўніцтве помніка Юзэфу Панятоўскаму. У Варшаве ён і памёр. Быў пахаваны ў касцёле Капуцынаў.

Макраноўскі — чацвёртая асоба пасля Панятоўскага, Касцюшкі і Вельгорскага на арыгінальным лісце ўзнагароджаных ордэнам Virtuti Militari. У 1815 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла, кавалер ордэна Святога Станіслава[2].

Зноскі

  1. Mariusz Machynia, Czesław Srzednicki, Wojsko koronne. Sztaby i kawaleria, Kraków 2002, s. 33, Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 283.
  2. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 283.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1761 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1821 годзе
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari