wd wp Пошук:

Станіслаў Брахоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брахоцкі. Станіслаў Брахоцкі (1889 — 1942) — польскі ваенны.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Брахоцкіх герба «Праўдзіц». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава Тамаша (1857—1932) і Зоф’і Моль.

У 1911 годзе ён скончыў класічную гімназію ў Вільні і паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У пачатку Першай сусветнай вайны быў прызваны на ваенную службу. У 1914 г. скончыў Цвярскую кавалерыйскую школу і быў прызначаны ў 13-ы Нарвскі полк, дзе праслужыў да рэвалюцыі 1917 года. Пасля вярнуўся на радзіму і прымкнуў да польскай самаабароны ў Шчучыне. Сфарміраваў конны атрад. У наступным паручнік Станіслаў Брахоцкі браў удзел ва ўсіх паходах і бітвах да канца вайны ў складзе 13-га палка Віленскай кавалерыі арміі генерала Жалігоўскага. У палку лічыўся адным з найвыдатнейшых афіцэраў і быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і Крыжам змагароў.

Пасля дэмабілізацыі з войска Станіслаў з жонкай Сафіяй Коньча жыў у маёнтку Вераскава. Займаецца аднаўленнем гаспадаркі разам з бацькам. Пасля смерці бацькі Уладзіслава Тамаша атрымаў у спадчыну Вераскава. Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і змешчаны ў лагер ваеннапалонных польскіх салдат у Паланзе. Пасля вызвалення з лагера прыбыў у Варшаву, дзе памёр у 1942 годзе. Жонка Сафія с сынам Станіславам і дочкамі Ганнай і Ірэнай эмігрыравалі ў Англію, а пасля вайны — у Канаду.

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Брахоцкія
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Брахоцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках