wd wp Пошук:

Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брахоцкі. Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі (1857 — 1932) — землеўласнік.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Брахоцкіх герба «Праўдзіц». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Брахоцкага (1819—1869) і яго другой жонкі Аліны з Мінейкаў (каля 1830-?).

Уладзіслаў Тамаш актыўна займаўся гаспадаркай і хутка давёў яе да высокага ўзроўню. Уладар радавога маёнтка ў Малым Мажэйкавым (дастаўся ад бацькоў), Морына (перайшоў у спадчыну ад бяздзетнага брата бацькі Антонія Брахоцкага) і Вераскава (атрымаў у спадчыну ад бяздзетнага Уладзіслава Брахоцкага).

Перад Першай сусветнай вайной ва ўсіх сваіх маёнтках арганізаваў бясплатныя польскія школы. У Вераскаве адчыніў вінакурню і пілараму. Ахвяраваў грошы на будаўніцтва першага польскага тэатра ў Вільні. Першая сусветная вайна падарвала гаспадарку і давяла яго да заняпаду, але пасля, напрацягу некалькіх год вывеў яе на даваенны ўзровень.

Сям’я

Уладзіслаў Тамаш быў два разы жанаты. Ад першага шлюба з Сафіяй Моль у яго было сямёра дзяцей:

Другі раз жаніўся пасля смерці жонкі на Катажыне Балінскай і дзяцей ужо з-за ўзроста не меў.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Брахоцкія
Катэгорыя·Асобы