wd wp Пошук:

Станіслаўскае

Станісла́ўскае возера — возера ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Патачанка (прыток Сэрвачы), за 23 км на захад ад горада Докшыцы, каля вёскі Станіслаўцы.

Плошча паверхні 0,46 км². Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя 1,9 м. Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,61 км. Аб’ём вады 0,88 млн м³. Плошча вадазбору 42,2 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, на паўночным усходзе і ўсходзе да 10 м, часткова разараныя. Берагі на паўночным усходзе і ўсходзе забалочаныя, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Пойма шырынёй 75—100 м, тарфяністая. Дно возера выслана сапрапелем, уздоўж паўночна-ўсходняга берага — глеем. Зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці з аеру, трыснягу, чароту 35—50 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя рыбы[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-43 Выданне 1971 года. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27, 59. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Басейн Сэрвачы (прыток Віліі)
Катэгорыя·Азёры Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара