wd wp Пошук:

Станін

Стані́н[1] (ад лац.: Stannum — волава), алавяны калчадан, звонавая руда — мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, жалеза і волава, Cu2FeSnS4.

Утрымлівае 22—31 (29,58[2]) % медзі, 1—14 (12,99[2]) % жалеза, 22—28 (27,5[2]) % волава, 29,8[2] % серы, а таксама цынк (да 11[1] %), сурму, серабро, кадмій, свінец і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Шчыльнасць 3,5—4,5 г/см³. Крохкі, непразрысты, з металічным бляскам. Цвёрдасць 3—4,5 па шкале Моаса. Электраправодны.

Радовішчы станіну ў Балівіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Расіі, Таджыкістане, Чэхіі і інш. Пры значных канцэнтрацыях выкарыстоўваецца ў якасці руды на волава.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 Станнин // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара