wd wp Пошук:

Стальнік палявы

Ста́льнік палявы[3] (Ononis arvensis) — кветкавая расліна роду Стальнік (Ononis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Этымалогія назвы

Родавая назва расліны паходзіць ад грэчаскага слова «онен», што азначае асёл. Старажытнагрэчаскі фармаколаг Дыяскарыд адзначаў, што аслы ахвотна ядуць стальнік, тады як іншыя жывёлы пазбягаюць яго[4].

Беларускія назвы: стальнік палявы, ваўчуга[5], ваўчуг[6].

Батанічныя характарыстыкі

З’яўляецца шматгадовай травяністай раслінай. Сцеблы ўзыходзячыя, прамыя, апушаныя. Лісце тройчатае, з вялікімі прылісткамі. Кветкі пазухавыя, матыльковыя, ружовыя, на кароткіх кветаножках, на канцы сцябла ўтвараюць коласападобныя суквецці. Цвіце ў чэрвені-ліпені. Плод — боб. Падземная частка складаецца з цёмна-бурага, шматгаловага карэнішча і стрыжневага, у ніжняй частцы галінастага кораня[7].

Медыцынскае прымяненне і фармакалагічныя ўласцівасці

Адвар каранёў стальніку выкарыстоўваюць як кровесупыняльны, слабільны, мачагонны і агіднысупрацьгемаройны сродак, а таксама пры лячэнні падагры, эпілепсіі, запаленні мачавога пузыра і нырак, камянях у нырках. Ванны з адвару травы прызначаюць пры лячэнні экзэмы. Доўгае ўжыванне стальніку памяншае ломкасць капіляраў[7][8].

Карані ўтрымліваюць ізафлавонавы гліказід, салодкі гліказід неўстаноўленай будовы, трытэрпенавы сапанін і крыху эфірнага алею, які ператвараецца ў смалу пры захоўванні[9].

Размнажэнне

Размнажаецца насеннем. Перад пасевам для павышэння ўсходжасці яго стратыфікуюць і пераціраюць з пяском.

Высейваюць стальник рана вясной, як толькі дазволіць стан глебы. Догляд пасеваў пачынаецца адразу ж пасля з’яўлення ўсходаў. У фазе 6-8 лісточкаў праводзяць букеціроўку. На працягу лета глебу рыхляць 3-4 разы, выдаляючы пустазелле[8].

Збор ураджаю

Ураджай збіраюць у два прыёму: спачатку скошваюць надземную масу, якую выносяць з участку, пасля чаго выкопваюць карані на глыбіні да З0 см. Карані мыюць у халоднай вадзе, папярэдне зрэзаўшы рэшткі сцеблаў і сушаць у добра ветраных памяшканнях. Захоўваюць у сухім, добра ветраным памяшканні[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Г. Флейшер, Г. Банченко. Лекарственные растения в стоматологии. Стоматологический травник. — Litres, 2018-02-28. — 324 с. — ISBN 9785040763474.
  5. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. 1 2 Вовчуг польовий - 20 Лютого 2012 - Опис лікарських рослин - Лікарські рослини(нявызн.). lekras.at.ua. Праверана 5 лістапада 2018.
  8. 1 2 Стальник полевой(нявызн.) (недаступная спасылка). lekmed.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 5 лістапада 2018.
  9. СТАЛЬНИК ПОЛЕВОЙ (стальник пашенный) — ONONIS ARVENSIS L. (О. hircina Jacq., О. spinosa Bieb., non L.)(нявызн.).
  10. Стальник пашенный | лекарственные растения(нявызн.)  (недаступная спасылка). timeherbal.com. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2018. Праверана 5 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1759 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі